Алена Струвэ, Менск Эўракамісія абвясьціла конкурс на новы праект замежнага тэле- і радыёперадаваньня на Беларусь. Меркаваны кошт праекту — 2 мільёны эўра. У конкурсе могуць узяць удзел станцыі, якія працуюць на тэрыторыі Эўразьвязу і маюць прынамсі пяцігадовы досьвед вяшчаньня на беларускую аўдыторыю. Наша карэспандэнтка высьвятляла падрабязнасьці ў спадарыні Эмы Удвін — прэсавай сакратаркі эўрапейскага камісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр.
(Удвін: ) "Літаральна сёньня мы даслалі электронныя лісты ў рэдакцыі з інфармацыяй пра ўмовы тэндэру. Вы мусіце ведаць, што пакуль яшчэ нічога ня вырашана наконт таго, хто атрымае праект. Ён адкрыты для ўсіх дзейных станцыяў. Вяшчаньне на дзьвюх дзяржаўных мовах Беларусі — расейскай і беларускай.
Тое, што зьвязана з “Deutsche Welle”, было першым крокам. Цяпер размова ідзе пра другі крок, пра вяшчаньне, разьлічанае на больш працяглы час. Мы зьмясьцілі на нашай інтэрнэт-старонцы інфармацыю пра тое, што хочам рабіць гэты праект, пра тое, што запрашаем да ўдзелу ўсе дзейныя зацікаўленыя ў праекце вяшчальныя станцыі. Гэтыя станцыі мусяць цяпер даць сваё пацьверджаньне на ўдзел у гэтым конкурсе. Тэрмін прыёму заявак — 11 кастрычніка.
Пасьля гэтага мы адбярэм ад трох да пяці (ня больш за пяць) кандыдатаў, а потым будзем абмяркоўваць з гэтымі кандыдатамі іхны магчымы ўдзел у праекце: што, якімі сродкамі яны хочуць перадаваць інфармацыю — радыё, тэлебачаньне, Інтэрнэт, іншае. Гэта называецца канкрэтны дыялёг пра супрацоўніцтва паміж станцыяй і Эўракамісіяй. Канкрэтнага часу, калі будуць вызначаныя пераможцы тэндэру, я назваць пакуль не магу. Аднак пачатак вяшчаньня — студзень наступнага году".
Пра падрабязнасьці тэндэру расказала Эм Удвін, прэсавая сакратарка эўрапейскага камісара Бэніты Фэрэра-Вальднэр.
Гл. таксама "Русыфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу" Што думаюць пра новую замежную радыёстанцыю вядомыя ў Беларусі людзі? Э.Шродтэр камэнтуе пляны Эўракамісіі па радыёвяшчаньні на Беларусь Яшчэ адна расейскамоўная радыёстанцыя зь вяшчаньнем на Беларусь? Эўрапарлямэнтары прапануюць кіраўніцтву Эўразьвязу сваё бачаньне вяшчаньня на Беларусь