Вячаслаў Кулік, Менск У першай дэкадзе верасьня Міжнародная арганізацыя працы (МАП) плянавала накіраваць у Менск спэцыяльную камісію ў справах дазнаньня. Аднак візыт экспэртаў з Брусэлю цяпер адкладаецца.
Гэта быў бы паўторны візыт афіцыйных прадстаўнікоў з Брусэлю. Летась увесну экспэрты МАП склалі рэкамэндацыі ўраду Беларусі і прыйшоў час праверыць выкананае. На выпраўленьне выкрытых у 2004 годзе парушэньняў у сфэры працоўнага заканадаўства і дзейнасьці дэмакратычных прафсаюзаў Міжнародная арганізацыя працы адводзіла 14 месяцаў. Як патлумачыў у інтэрвію Радыё Свабода намесьнік старшыні Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Мікалай Канах, Міжнародная арганізацыя працы разгледзела просьбу афіцыйнага Менску”.
(Канах: ) “Некалькі дзён таму нам паведамілі з Брусэлю, што ўрад Беларусі папрасіў адтэрмінаваць прыезд гэтай камісіі. Тут нібыта не гатовыя працаваць з экспэртамі па тых мерапрыемствах, што былі закладзеныя ў гэтых рэкамэндацыях МАП”.
У сваю чаргу лідэр Свабоднага прафсаюзу Беларусі Генадзь Быкаў лічыць, што заходнія партнэры і на гэты раз праявілі мяккасьць.
(Быкаў: ) “На дыпляматычнай мове папрасілі не прыяжджаць. Калі ж перакласьці на нармальную мову - іх паслалі. Лукашэнка некалькі разоў паспрабаваў не пусьціць. Уцерліся. І ён зразумеў, што іх можна гнуць”.
Паводле Геандзя Быкава, у часе своеасаблівай перадышкі міжнароднага кантролю ў Беларусі пагоршацца ўмовы працы незалежных прафсаюзаў. Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) мае рашэньне сваёй Рады аб правядзеньні чарговага VI зьезду. Ведаючы сумны досьвед арэнды памяшканьняў апазыцыйнымі структурамі, прафсаюзы загадзя зьвярнуліся да кіраўніцтва гасьцявога комплексу Менскага аўтазаводу. Просьбу задаволілі і ўзгаднілі дату – 12 лістапада. Аднак мінула два тыдні і, як паведамляе цяпер Мікалай Канах, дамоўленасьць аднабакова скасаваная.
(Канах: ) “Накіравалі паперу, што нам адмоўлена. Але чаму адмовілі - не тлумачаць. На словах паведамілі, што кіраўніцтва Менскага аўтазаводу забараніла там правесьці сваё мерапрыемства. У нас хуценька запрасілі інфармацыю аб наяўнасьці сяброў прафсаюзу. Месяцы чатыры таму мы далі такую інфармацыю ў Міністэрства юстыцыі. Таму мы не сумняваемся, што могуць быць розныя захады з боку ўраду. Мажліва, і такія, што ліквідуюць прафсаюзы”.
У гэтыя дні Менскі гаспадарчы суд вынес рашэньне аб пазбаўленьні юрыдычнага адрасу Свабоднага прафсаюзу. У лідэра Свабоднага прафсаюзу забралі пропуск на ўваход на тэрыторыю Менскага заводу аўтаматычных лініяў. Сам Генадзь Быкаў называе гэта новымі формамі ўціску на незалежныя прафсаюзы.
(Быкаў: ) “Гэта мой завод, я там працаваў. Людзі ведаюць мяне. І, слава Богу, аўтарытэт быў і ёсьць на добрым узроўні. З даверам ставяцца. Усю інфармацыю, што робіцца на заводзе і добрага, і благога, і крымінальнага, я ведаю. Падрасла там арганізацыя да 115 чалавек. У панядзелак ахоўнік паглядзеў пропуск і сказаў зайсьці ў аддзел кадраў. Распараджэньне дырэктара, якое зацьверджанае або падпісанае начальнікам аховы Партызанскага раёну. Гэта першы – такіх цудаў не было ў Беларусі. А другое – каб мы там дакумэнты далі, як выбары праходзілі... Улада абыходзіцца, як з Саюзам палякаў”.