Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 8 верасьня.
“Беларуская вёска”, 1925 год. Ліст зь вёскі Гайдукова-Слабада Чэрвеньскага раёну:
“Жыхарства нашае вёскі складаецца, галоўным чынам, з беларусаў-каталікоў. Школы ў нас няма, і дзеці растуць, як гэта кажуць, гледзячы на лес. З самага маленства дзіця прывыкае да ўсякае распусты: курыць, піць гарэлку і інш. Нам неабходна адчыніць польска-беларускую школу, настаўнік якой адначасна мог-бы весьці культурна-асьветную працу паміж моладзі і дарослых. У гэтай галіне ў нас нічога ня зроблена. Моладзь і дарослыя праводзяць свой час падаўнейшаму, нібы ўздым рэвалюцыі прайшоў міма іх”.
“Беларускае слова”, 1955 год. З Аргентыны:
“Згодна пастановы 8-га Агульнага Зьезду ЗБуА аб кансалідацыі Беларусаў у Аргентыне, Управа пастанавіла ажыцьцявіць гэтую справу. Таму дня 2-га верасьня склікала Надзвычайнае Паседжаньне Ўправы і Актыву ЗБуА, на якое былі запрошаны прадстаўнікі іншых групаў і арганізацыяў. Паседжаньне адбылося ў духу поўнага разуменьня патрэбы кансалідацыі усіх сілаў для вядзеньня грамадзкай і культурна-асьветнай працы сярод Беларусаў Аргентыны для агульнага дабра нашага Народу і Бацькаўшчыны”.
“Имя”, 1995 год. Пра фільм “На чорных лядах”:
“Перад нядаўнім грамадзкім праглядам фільма ў Доме літаратара Васіль Быкаў папярэдзіў прысутных аб тым, што стваральнікі хацелі нагадаць гледачам аб трагічным пэрыядзе гісторыі Беларусі. Для пісьменьніка фільм — гэта магчымасьць дастукацца да сумленьня народу. Але марныя былі б надзеі, што да народу гэты фільм дойдзе. Дый сам Быкаў прызнаўся, што фільм атрымаўся для вузкага кола людзей. Калі пісьменьнік прамаўляў гэтыя словы, ён яшчэ ня ведаў, што кола гледачоў будзе абмежавана да мінімуму. Хутка… дырэктару студыі пазванілі з Галоўнага ўпраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі і загадалі больш фільм нікому не выдаваць”.