Валянціна Аксак, Менск За тое, што сябрамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў зьяўляюцца прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту паэт Алесь Баршчэўскі, празаік і літаратуразнаўца з Масквы Аляксей Каўка, паэтка і журналістка з Палтавы Іна Снарская, публіцыст і навуковец з Санкт-Пецярбургу Валянцін Грыцкевіч ды яшчэ больш за дзясятак выбітных беларускамоўных творцаў, якія жывуць за межамі краіны, Міністэрства юстыцыі пагражае ліквідаваць пісьменьніцкую арганізацыю.
Цяпер у Саюзе беларускіх пісьменьнікаў шаснаццаць літаратараў, якія стала жывуць за межамі краіны. У пісьменьніцкую суполку іх прымалі ў розныя гады, некаторых яшчэ ў час СССР. Усе яны актыўна працуюць на карысьць беларускае літаратуры, сказаў у інтэрвію нашаму радыё старшыня Саюзу пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, і няма ніякіх падставаў выключаць іх з творчае арганізацыі, як таго патрабуе Міністэрства юстыцыі ў сваім лісьце. У выпадку невыкананьня гэтага патрабаваньня Мін’юст пагражае ліквідаваць Саюз пісьменьнікаў.
Намесьнік міністра юстыцыі Аляксандар Сіманаў, чый подпіс стаіць пад лістом у раду пісьменьніцкага саюзу, адмовіўся камэнтаваць гэтае рашэньне:
(Сіманаў: ) “Калі ласка, зьвяртайцеся да прэс-сакратара”.
Прэсавы сакратар Мін’юсту Тацяна Бондар на пытаньне аб абгрунтаванасьці падставаў для вынясеньня папярэджаньня сказала:
(Бондар: ) “Безумоўна, калі было вынесенае пісьмовае папярэджаньне, то я на сто працэнтаў перакананая, што яно было вынесена абгрунтавана, зыходзячы зь дзейнага заканадаўства, улічваючы ўсе нормы, якія павінны былі прымяняцца ў той ці іншай сытуацыі”.
Між тым, старшыня СБП Алесь Пашкевіч гаворыць, што нікога выключаць з пісьменьніцкай арганізацыі ня будуць менавіта таму, што сяброўства замежных грамадзянаў не супярэчыць статуту пісьменьніцкага саюзу, зацьверджанага ў прадугледжаным заканадаўствам парадку. Але сёньня спадар Пашкевіч атрымаў зь Мін’юсту ліст, у якім чыноўнікі патрабуюць прынесьці ім статут пісьменьніцкай арганізацыі дзеля вызначэньня ягонай сапраўднасьці. Гаворыць Алесь Пашкевіч:
(Пашкевіч: ) “Арыгінал статуту Саюзу беларускіх пісьменьнікаў быў і насамрэч страчаны. Мы на сёньня маем копію статуту з адпаведнымі пазнакамі Міністэрства юстыцыі і натарыяльна завераную. І мы з усёй адказнасьцю гатовыя прадставіць копію статуту, перазацьверджаную Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у 1999 году. Паводле гэтага статуту якраз беларускамоўныя пісьменьнікі, якія ня маюць беларускага грамадзянства і мелі права прымацца ў нашую творчую арганізацыю”.
Спадар Пашкевіч упэўнены, што сапраўдныя прычыны карных санкцыяў да пісьменьнікаў з боку чыноўнікаў палягаюць у іншым.
(Пашкевіч: ) “Саюз пісьменьнікаў як грамадзкая арганізацыя выцясьняецца з прававога поля дзейнасьці. Саюз пісьменьнікаў як найстарэйшая творчая арганізацыя нашай краіны на сёньня ня толькі рэальнай дзяржаўнай падтрымкі пазбаўленая, але і юрыдычнага статусу, можа так стацца, таксама будзе пазбаўленая”.