Браніслава Станкевіч, Віцебск Чацьвёра віцяблянаў затрыманыя за тое, што віншавалі з Днём беларускай вайсковай славы. Міліцэйскія пратаколы, а таксама віншавальныя плякаты ды бел-чывона-белы сьцяг перададзеныя ў суд.
Віцебскія сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян, а таксама беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда і беспрацоўны прадпрымальнік Сяргей Міркушоў выйшлі аб 11-й раніцы на вуліцу Леніна зь бел-чырвон-белым сьцягам ды вялікімі каляровымі плякатамі.
Апавяае Барыс Хамайда:
(Хамайда: ) “Першы плякат —“Сёньня Дзень беларускай вайсковай славы”. Другі пра тое, што канкрэтна адбылося ў гэты дзень: “8 верасьня 1514 году 30 тысяч беларускіх ваяроў пад Воршай разьбілі ўшчэнт 80-тысячнае маскоўскае войска. Слава беларускім героям!” Апошні плякат — “Вось так трэба бараніць сваю незалежнасьць і волю Радзімы!”
На думку Ўладзімера Плешчанкі, большасьць віцяблянаў нічога ня ведае пра гістарычную бітву пад Воршай, і таму трэба ня проста віншаваць іх са сьвятам, а тлумачыць, што сёньня за дзень.
(Плешчанка: ) “Адкуль ім пра гэта ведаць? Ідэалёгія ж цяпер такая, што Беларусь пачынаецца з 1919 году. Колькі ўжо са мной спрачаліся, і міліцыянты ў тым ліку, што, каб не Савецкі Саюз ды не Лукашэнка, дык і Беларусі б не было!”
Аднак віцябляне паставіліся да віншавальна-інфармацыйных плякатаў зь цікаўнасьцю, а вось міліцыянты неўзабаве перайшлі ад абстрактных спрэчак да канкрэтных дзеяньняў: дачакаўшыся зьяўленьня маёра з Чыгуначнага райаддзелу, некалькі байцоў АМОНу загадалі апазыцыянэрам сядаць у міліцэйскія машыны.
У пастарунку на кожнага склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне, і затрыманых скіравалі ў раённы суд. У якасьці рэчавых доказаў туды ж перадалі і сьцяг з усімі плякатамі, але судзьдзя Грабянчук адклала разгляд справы на панядзелак.