Урадавы крызыс ва Ўкраіне

КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка накіраваў у адстаўку ўрад Юліі Цімашэнкі і свайго памочніка Юрыя Трацякова. Прычынай Юшчанка назваў зьнікненьне “каманднага духу”:

(Юшчанка: ) "Кожны дзень я ўсё больш пераконваўся, што ідзе спачатку супрацьстаянньне, потым сур’ёзныя тэматычныя канфлікты, потым узаемныя закулісныя інтрыгі, што пачало ўжо закранаць асновы дзяржаўнай палітыкі.”

Сакратар Рады бясьпекі Пятро Парашэнка, кіраўнік Службы бясьпекі Юры Турчынаў і віцэ-прэм’ер Мікалай Таменка падалі у адстаўку самі. Юшчанка даручыў фармаваньне новага ўпраду Юрыю Еханураву, які цяпер ачольвае адміністрацыю Днепрапятроўскай вобласьці. Гэтым крокам прэзыдэнта папярэднічалі абвінавачаньні пра карупцыю на найвышэйшым узроўні, агучаныя Дзяржсакратаром Мікалаем Зінчанкам, які папярэдне сыйшоў у адстаўку.