КАІР. У Эгіпце ўпершыню за шмат дзесяцігодзьдзяў адбываюцца альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары. На прэзыдэнцкі пасад прэтэндуюць 10 кандыдатаў. Чакаецца, што 77-гадовы Хосьні Мубарак, які ачольвае краіну ўжо 25 год, застанецца пры ўладзе.
Тымчасам ягоныя супернікі скардзяцца, што ня мелі дастаткова доступу да выбаршчыкаў, як непасрэдна, гэтак і праз сродкі масавай інфармацыі. Многія выбарцы й незалежныя назіральнікі скардзяцца на арышты, вобшукі і зьбіцьцё, якія прымяняе служба бясьпекі ў многіх рэгіёнах краіны.