Любоў Лунёва, Менск Жонка Міколы Статкевіча Валянціна паскардзілася пракурору Першамайскага раёну Менску на дзеяньні сталічнай міліцыі — тая забараніла наведваць Менск яе мужу, апазыцыйнаму палітыку, які адбывае пакраньне на так званай “хіміі” ў Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пасьля рэфэрэндуму.
Мікола Статкевіч пачаў адбываць пакараньне з 29 ліпеня. Паводле заканадаўства, калі ў асуджанага цягам месяца не было парушэньняў унутранага распарадку, яму дазваляюць раз на месяц наведаць сваю сям’ю. Але кіраўнікі міліцыі Першамайскага раёну, дзе прапісаны Мікола Статкевіч, даслалі ліст у спэцкамэндатуру, у якім, спаслаўшыя на цяжкую апэратыўную абстаноўку ў горадзе, папрасілі не адпускаць апазыцыйнага палітыка ў Менск. Жонка Міколы Валянціна Статкевіч лічыць, што дзеяньні міліцыянтаў незаконныя. Яна падала скаргу ў пракуратуру.
(В.Статкевіч: ) “Хачу, каб мне далі тлумачэньні наконт таго, чаму баяцца майго мужа адпусьціць у Менск на тры дні. Няўжо ў нас такая цяжкая апэратыўная абстаноўка? Мне казаў кіраўнік міліцыі ў гарадзкім аддзеле, што ён баіцца, каб Мікола не зрабіў дэманстрацыі ці яшчэ чаго-небудзь за тры дні. Мікола, вядома, хоча наведаць сваю сям’ю і пабыць дома. У мяне складваецца ўражаньне, што ўлады ўжо баяцца кожнага чалавека”.
Валянціна Статкевіч упэўнена, што за яе мужам улады сочаць больш пільна, чым за астатнімі палітзьняволенымі. Яна наведала свайго мужа ў Баранавічах, у доме яго бацькі.
(В.Статкевіч: ) “Адпускаюць, напрыклад, з раніцы да абеду. Але ж трэба яшчэ прыйсьці адзначыцца. У мінулыя выходныя яго ўпершыню адпусьцілі з раніцы да вечара. Але ў сярэдзіне дня да нас прыйшоў намесьнік кіраўніка спэцкамэндатуры. Ён казаў, што папросту ішоў некуды і вырашыў зайсьці пацікавіцца, як тут Мікола… Проста сьмешна. Начальнікі будуць хадзіць да асуджаных дахаты. Гэта мяне так зьдзівіла. Дома былі, зьбіраліся абедаць. Мікола запрасіў яго нават паабедаць з намі, але ён адмовіўся”.
Сам Мікола Статкевіч з гумарам паставіўся да візыту кіраўніцтва. Ён распавёў, што потым, калі прыйшоў у камэндатуру, да яго зьвярнуліся яшчэ некалькі кіраўнікоў нават з абласной міліцыі. Яны прасілі паведаміць, а каторай гадзіне прыходзіў намесьнік кіраўніка камэндатуры. Высьветлілася, што такім чынам правяралі працу міліцыянтаў — наколькі тыя адказна ставяцца да выкананьня сваіх абавязкаў.