Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Гэтак у Давыд-Гарадку кажуць пра вельмі спраўную жанчыну, якая за дзень управіла шмат клопату: і падаіла, і наварыла, і накарміла, і нажала, і прыбрала, і папрала, і гаспадара свайго пацалавала... Дарэчы, пра спраўных мужчын так ня кажуць, прынамсі, ня чуў...
Апошняе слова прымаўкі строкі – гэта залатая народная няправільнасьць. Гаворка тут пра славутае места Трокі, якое знаходзіцца паблізу Вільні...
У эпоху Вялікага Княства Літоўскага, пры расейскіх царах, у заходнебеларускае дваццацігодзьдзе і, вядома ж, у савецкі пэрыяд – словам, ніколі жыхары Давыд-Гарадка не праміналі Вільню.
У Вільні непатрэбнае сабе прадавалі, неабходнае куплялі, каштоўнае мянялі, а пад вечар пасьпявалі яшчэ заскочыць і ў Трокі, каб гэта прыкінуць, а што ў Троках можна прадаць, купіць або памяняць...
Увогуле ж, прымаўка мае ня толькі мясцовы, але (скажу так!) і агульнадзяржаўны сэнс. Наша Беларусь у сваім вялікім гістарычным клопаце таксама ж аббегала ўсе вільні і строкі.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)