Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Гэты выраз адпавядае расейскай прыказцы слышал звон, да не знает, где он.
Чуць празь лес малітву – значыць мець пра нешта вельмі і вельмі прыблізнае ўяўленьне, але, тым ня менш, імкнуцца пра гэтае нешта “падрабязна” і “маляўніча” распавесьці. Калі апавядальнік артыст па сваёй натуры і крышачку дэмагог, тады яму гарантаваны посьпех...
Людзі, як вядома, заўсёды нешта хочуць пачуць, ім заўсёды некага хочацца слухаць. Вось тады і зьяўляецца балака, местачковы гаварун, а перш за ўсё брахун і манюка. Постаць усім вядомая. Ён балбоча бясконца, гаворыць пра ўсё і ні пра што; расказвае, напрыклад, пра нейкае вясельле, якое цікавіць людзей, і, вядома ж, усё выдумляе на хаду. Слухаюць жа яго, як заварожаныя.
Аднак жа, калі здарыцца ў грамадзе чалавек, які не паддаецца гіпнозу балбатні, тады ён можа асадзіць брахуна: “Пляцеш пра вясельле, а ня быў на ім... Чуў празь лес малітву...”
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)