RFE/RL Падчас правядзеньня пошукавых работ непадалёк ад вёскі Селішча Вілейскага раёна Менскай вобласьці вайскоўцамі пошукавага батальёну знойдзеныя парэшткі 200 салдат і афіцэраў войска Напалеона.
Месца пахаваньня жыхары вёскі называюць Францускай гарой. Падчас адступленьня Напалеон спыняўся ў Селішчах на начлег. На працягу шэрагу гадоў гэты ўчастак распрацоўваўся ў якасьці пясчанага кар''ера. Ужо пры першапачатковай распрацоўцы грунту былі знойдзены шматлікія чалавечыя косткі, а таксама вайсковая форма, гузікі, залатыя манэты 1777 году выпуску, гарматныя грэнады буйнога калібру, кніпэль (ядро з правушынай для мацаваньня ланцуга).
На частцы знойдзеных гузікаў ёсьць выявы дзяржаўных сымбаляў – фашыны і гальскага каўпака з надпісам "Рэспубліка Францыя", імпэратарскай кароны, францускага імпэратарскага арла. Знойдзены таксама нумарныя гузікі, якія належалі салдатам 120-ці палкоў францускага войска.