Гэта бадай першы прэцэдэнт заходняга вяшчаньня на Беларусь па-расейску

RFE/RL Ужо некалькі тыдняў у беларускай інфармацыйнай прасторы не сьціхае дыскусія вакол плянаў радыёстанцыі “Deutsche Welle” распачаць радыёвяшчаньне на Беларусь. Гэта бадай што першы прэцэдэнт, калі замежнае вяшчаньне на Беларусь плянуюць весьці на расейскай мове.
У новай перадачы сэрыі “Настрой на Свабоду” Сяргей Шупа расказвае пра гісторыю замежнага вяшчаньня на Беларусь у XX стагодзьдзі. (Чытаць поўны тэкст перадачы)