Жак Шырак зьмешчаны ў шпіталь

ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак учора ўвечары быў зьмешчаны ў парыскі шпіталь “Валь дэ Грас” з прычыны праблемаў са зрокам. Прэсавая служба прэзыдэнта паведаміла, што Шырак правядзе ў шпіталі як найменей тыдзень. Усе афіцыйныя мерапрыемствы і сустрэчы прэзыдэнта адмененыя. Лекары кажуць пра невялікія праблемы з судзінамі вока, што выклікала пагаршэньне зроку.