Вячаслаў Ракіцкі, Прага (Эфір 25 жніўня 2005 г.) Новая перадача сэрыі "БЕЛАРУСКАЯ АТЛЯНТЫДА". Удзельнічае археоляг Ніна Здановіч.
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Нас часам зьдзіўляе, наколькі “няроўна дзеліць Бог”, калі мы назіраем за жывёльным сьветам – паўсюль прыгожыя самцы і шэранькія, непрыкметныя самкі. Прычына нам як бы добра зразумелая, але – не-не ды зьявіцца пачуцьцё нейкага шкадаваньня. У чалавечым грамадзтве – крыху па-іншаму. Усім вядома жартаўлівае выказваньне: мужчыну, каб быць прыгожым, дастаткова быць крыху прыгажэйшым ад малпы. Але ці заўсёды мужчыны пагаджаліся з гэтым? Няўжо зусім не зьвярталі ўвагі на сваю зьнешнасьць? І наколькі мужчынскае ўяўленьне пра прыгажосьць адрозьніваецца ад жаночага?”
(Ніна Здановіч: ) “Я сказала б, што мужчынам і жанчынам вельмі часта адводзіліся розныя ролі ў гэтым вялікім тэатры, што завецца жыцьцём, і часамі арыентацыя на прыгажосьць – сваю ці жаночую – адыгрывала адмоўную, нават трагічную ролю ў лёсе асобы ці нават народу. ”
(Ракіцкі: ) “Напрыклад, лёс Парыса і прыўкраснай Алены?”
(Здановіч: ) “А хоць бы і гэты хрэстаматыйны выпадак. Аднак, жыцьцё вельмі цікавая рэч, і ў ім здараецца самае неверагоднае.”
(Ракіцкі: ) “Што вы маеце на увазе пад неверагодным?”
(Здановіч: ) “Тое, што мужчыны і жанчыны аднолькава ўпрыгожваліся, або што быў час, калі ювэліры ў большай ступені працавалі на мужчын, чым на жанчын.”
(Ракіцкі: ) “Тыпалягічнай аднолькавасьцю жаночых і мужчынскіх упрыгожаньняў і нават адзеньня сучаснага чалавека ня зьдзівіш: мы прызвычаіліся спачатку да мужчынскіх ланцужкоў, пярсьцёнкаў, бранзалетаў, а пасьля і да завушніцаў. Нас не зьдзіўляе, што мода на простыя нагавіцы і нават джынсы сярод жанчын моцна “пасталела”. Зручнасьць у многім вызначае сучасную моду. А што было прычынай аднолькавасьці ў ранейшыя часы?”
(Здановіч: ) “У пэрыяд першабытнасьці – сынкрэтычнасьць культуры, гэта значыць, унівэрсальнасьць і шматфункцыянальнасьць многіх прадметаў. Гэта – ня толькі і ня столькі ўпрыгожваньні, колькі знакі-абярогі, прадметы культу (зубы жывёл, месяцападобныя і дыскападобныя касьцяныя пласьціны насілі і мужчыны, і жанчыны).
(Ракіцкі: ) “Але нейкая розьніца была?”
(Здановіч: ) “Пераважна ў памерах і колькасьці састаўных частак: сувымерна з памерамі індывіду”.
(Ракіцкі: ) “Чаго ніколі не насілі мужчыны?”
(Здановіч: ) “Далікатных упрыгожаньняў (прыкладам, шкляных). Мужчынскі матэрыял – трывалы. Гэта розныя мэталі (найчасьцей бронза, медзь, ці каштоўныя мэталі). Упрыгожаньні не павінны замінаць, а па магчымасьці быць практычнымі (зашпількі, спражкі, гузікі).”
(Ракіцкі: ) “Ці можна вылучыць агульныя тэндэнцыі ў разуменьні мужчынскай прыгажосьці? Без чаго нельга ўявіць мужчыну?”
(Здановіч: ) “Я вылучыла б дзьве рэчы: фізычную сілу і зброю. Прыкладам, мэталёвы бранзалет мужчыне трэба не для таго, каб зьвярнуць увагу на вытанчанасьць і прыгажосьць рукі, а каб падкрэсьліць надзейнасьць, моц той жа рукі. Таму месца бранзалета ў іх – на перадплеччы, на біцэпсе. Ланцужок мужчыне ў часы Полацкага княства патрэбны быў дзеля таго, каб надзейна прымацаваць да папругі нож у чохліку, а касьцяныя накладкі і вышыўка на апошнім падкрэсьліваюць павагу да зброі, культавае стаўленьне да яе.”
(Ракіцкі: ) “Такім чынам, у вобліку мужчыны прасочваецца своеасаблівы ланцужок: паляўнічы – воін – рыцар. І паўсюдна прысутнічаюць мужнасьць і сіла.”
(Здановіч: ) “Так, бо калі хочуць узнагародзіць жанчыну – падносяць ёй упрыгожваньне, а мужчыну – аздобу для яго і каня.”
(Ракіцкі: ) “Мне ўспомнілася пры гэтым эпічная паэма “Песьня пра Нібелунгаў”, на старонках якой шматкроць апісваюцца такія выпадкі “узнагароджваньня” рыцараў. Дарэчы, яе падзеі сынхронныя часам Полацкага княства. Зьнешняя аздоба касьцюма тагачаснага воіна была кантрастнай аздобе жаночай?”
(Здановіч: ) “Я сказала б, што эпоха ўнівэрсалізму скончылася не ва ўсім. Прыкладам, і жанчыны, і мужчыны насілі фібулы (зашпілялі горла кашулі ці полы плашча), мэталёвыя пярсьцёнкі, ды і бразготкі як знакі-абярогі.
(Ракіцкі: ) “Аднак, прыкладам, ювэліры ў 11-12 стагодзьдзях арыентаваліся ўсё ж на жанчын. А ці быў час, калі мужчыны ўзялі рэванш?”
(Здановіч: ) “Мне здаецца, у пэрыяд ВКЛ, у 14-15 стагодзьдзях. Аднак, іхная творчая фантазія была скіравана ня столькі на ўдасканаленьне “грамадзянскага касьцюму”, колькі на “упрыгожваньне” “касьцюму” абаронцы. Самы пашыраны спосаб гэтага – чаканка, гравіраваньне, пазьней серабрэньне і залачэньне рыцарскага панцыра. Вельмі старанна сачылі за “павевамі моды” (у дадзеным выпадку ўдасканаленьнем канструкцыі) шлема. Былі яшчэ дзьве дэталі, якія адлюстроўвалі моду і адначасна дэманстравалі матэрыяльнае становішча рыцара – гэта аздоба пояса (асабліва спражка на ім) і рукаятка (перакрыжжа) халоднай зброі (мяча, корда ці кінжала).”
(Ракіцкі: ) “Што новага дадала эпоха Адраджэньня да зьнешняга вобліку беларускіх мужчын? ”
(Здановіч: ) “Мужчына стаў імкнуцца упрыгожыцца і не адстаць ад моды. Часам гэта яшчэ стасавалася з практычнымі патрэбамі, але былі і іншыя адценьні. Прыкладам, абцас, што ўвайшоў у мужчынскую моду ў 16 стагодзьдзі, першапачаткова быў чыста практычным прыстасаваньнем, каб лацьвей трымацца ў стрэмені, але паглядзіце, як дэманструе іх вытанчаную форму Міхаіл Барысавіч на партрэце, што знаходзіцца ў экспазыцыі Нацыянальнага мастацкага музэю – ну, проста трэцяя танцавальная пазыцыя!
Другая “навіна” – гэта пачатак пашырэньня заходнеэўрапейскай моды – пакуль што ў выглядзе моды на вялікія мэдальёны на ланцугах і спэцыфічныя галаўныя ўборы. Наколькі гэта тэндэнцыя стала заўважнай у грамадзтве ў цэлым – бачна зь вядомага дакумэнту 1589 году – “Прамовы Мялешкі”.Партрэты магнатаў другой чвэрці – сярэдзіны 17 стагодзьдзя наглядна дэманструюць нямецкія і францускія фасоны ўбораў: вы пабачыце і чаравікі са спражкамі, і абцягнутыя панчохамі ногі з кароткімі панталёнамі (партрэт Аляксандра Астроскага), і партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла ў адзеньні як у мушкецёра”.
(Ракіцкі: ) “А што ўвогуле характэрна вобліку барокавага мужчыны?”
(Здановіч: ) “У 17 стагодзьдзі гэта – дэкаратыўнасьць: вы пабачыце карункавыя каўняры, плашчы, аблямаваныя футрам гарнастая, накінутыя толькі часам паверх рыцарскага панцыра. Дэкаратыўную ролю (амаль асноўную) адыгрываюць гузікі, што спалучаюцца часам са шнурамі і ланцужкамі. Дэманстратыўна-дэкаратыўную ролю адыгрываюць і ручкі зброі. Суцяшае, што зброя ўсё ж абавязковы атрыбут нашых арыстакратычных партрэтаў гэтага часу, у адрозненьне ад большасьці эўрапейскіх партрэтаў, бо там зброя – прэрагатыва пераважна каралеўскіх партрэтаў. Аднак, у цэлым вобліку і нашых, і заходнеэўрапейскіх мужчын гэтага часу ўласьціва некаторая “жаноцкасьць”. Адпавядае гэтаму і прычоска – гэта даўгія (да плячэй) хвалістыя (у адпаведнасьці з эстэтыкай барока) валасы.”
(Ракіцкі: ) “Зноў жанчыны вядуць рэй?”
(Здановіч: ) “Гэта натуральна.”
(Ракіцкі: ) “XVII, і асабліва XVIII стагодзьдзі былі няпростымі. Нездарма апошняе нават называюць згодніцка-канфрантацыйным. Ці адбілася ўсё гэта на зьнешнім выглядзе і ідэалах мужчынскай прыгажосьці?”
(Здановіч: ) “У грамадзтве 18 стагодзьдзя вылучаюць два тыпы асобаў – заходнеэўрапейца і чалавека-сармата. У многім менавіта паводле зьнешняга выгляду (ён як дэманстрацыя грамадзянскай пазыцыі): кунтуш, жупан, голеная ці кароткастрыжаная прычоска.”
(Ракіцкі: ) “Такім чынам, атрымліваецца, што кансэрватыўнасьць у мужчынскім касьцюме была ўласьцівая ня толькі сялянскаму, але і шляхецкаму (магнацкаму) касьцюму.”
(Здановіч: ) “Так, але калі для сялянаў гэта было натуральным бокам усяго традыцыйнага (традыцыйнага ва ўсім) ладу жыцьця, і гэта не вылучала іх з агульнай масы, дык для магнатаў і шляхты гэта падкрэсьлена-дэманстратыўная сацыяльная пазыцыя, сьвядомы выбар на карысьць Бацькаўшчыны. Дакладна такімі ж сродкамі дэманструе такі выбар сучасная моладзь – ізноў праз касьцюм (ці тканіну), элемэнты яго аздобы, зразумелыя тым, хто ведае гісторыю і культуры сваёй Бацькаўшчыны. Новае – гэта добра забытае старое.”