Ізраіль адмаўляецца ад плянаў пашырэньня Маалеха Адуміму

ЕРУСАЛІМ. Ізраіль адмаўляецца ад плянаў пашырэньня Маалеха Адуміму – самага вялікага габрэйскага паселішча на Заходнім беразе Ярдану. Пра гэта заявіў ізраільскі віцэ-прэм’ер Эгуд Ольмэрт. Прадстаўнікі Палестынскай аўтаноміі віталі гэтую заяву, аднак, адзначылі, што ніякага афіцыйнага паведамленьня пакуль не атрымалі.