Міністры замежных справаў Эўразьвязу абмеркавалі турэцкае пытаньне

НЮПОРТ. ЎЭЛЬС. Міністры замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу абмеркавалі сёньня пытаньне пра магчымасьць далучэньня да Аб’яднанай Эўропы Турэччыны, якая не прызнае Рэспубліку Кіпр -- сябра Эўразьвязу. У перамовах бралі ўдзел і міністры замежных справаў Турэччыны і Кіпру. Абдула Кіпрскі міністар назваў “правакацыйнай” адмову прызнаць Кіпр. Ягоны турэцкі калега асудзіў ідэю “ прывілеяванага партнэрства” замест паўнапраўнага сяброўства Турэччыны ў Эўразьвязе. У сьнежні летась Эўразьвяз згадзіўся распачаць 3 кастрычніка перамовы з Турцыяй не зважаючы на факт, што Анкара ніколі не прызнавала грэцкай часткі Кіпру. З 1974 году турэцкія сілы акупуюць паўночную частку выспы.