Валянцін Бойка, Мазыр Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Фіга на талерцы – страва, якая займае пачэснае месца на штодзённым стале беларусаў. Гаворка ідзе, аднак, не пра экзатычны плод. Фразэалягізм можа ўжывацца як форма ня надта інтэлігентнай адмовы ў чымсьці: “Фіга табе на талерцы!” Ім жа можна выказаць сваё глыбокае расчараваньне ад марных спадзеваў.
Марнымі былі мае спробы адшукаць нешта падобнае ў заходнеэўрапейскай фразэалёгіі. Таму, мабыць, што на Захадзе замест звыклай для нас камбінацыі з трох пальцаў выкарыстоўваюць проста адтапыраны сярэдні.
Красамоўны жэст, які ў народзе называюць фігаю, некалі меў выразную эратычную сымболіку, зьвязаную з галоўнай азнакаю мужчынскай годнасьці. Пры гэткім разглядзе фразэма фіга на талерцы набывае глыбокую вобразнасьць, якая змушае абаронцаў высокае маральнасьці глытаць валяр’янку.
Падобнае выслоўе існуе ў расейскай мове, але заместа фігі ўжываецца кукиш, ды яшчэ й с маслом. Вось вам асаблівасьці нацыянальнае моўнае кухні. Як сынонімы ў нашай мове таксама ўжываюцца фразэмы гулá смаленая, трасца з макам ці хвароба з трасцаю. Што такое хвароба ды трасца, зразумела ўсім. А таямнічае слова гулá, як цьвердзяць навукоўцы, паходзіць ад назвы драўлянае кулькі, якую абсмальвалі і выкарыстоўвалі ў гульнях.
Прыгадваючы выраз фіга на талерцы, усё часьцей ловіш сябе на думцы, што апошнім часам ты папросту баісься спадзявацца. Боязь спадзяванак – зьява, чалавеку не ўласьцівая. Але цалкам заканамерная, калі незалежна ад поглядаў, мовы і нацыянальнасьці за чаканьне заўсёды маеш звычайную ўзнагароду: фігу на талерцы.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)