Ганна Соусь, Менск Напярэдадні новага навучальнага году ў Менску многія студэнты ня могуць знайсьці сабе жыльлё. Як адзначаюць спэцыялісты ў сфэры нерухомасьці, попыт на аднапакаёвыя кватэры істотна перавышае прапановы. Гэта прывяло да значнага падвышэньня коштаў на арэнду. Тэму дасьледавала нашая карэспандэнтка.
(Віктар: ) “Мы да апошняга думалі, што атрымаем інтэрнат. А на нарадзе першакурсьнікаў нам сказалі, што даваць інтэрнаты будуць толькі “льготнікам”, таму што зачынены многія інтэрнаты. Пачалі шукаць — і няма, ужо ўсё. Даходзіць да таго, што студэнты ходзяць па дварох і распытваюць у людзей, ці не здае хто кватэры”.
Гісторыя Віктара, выпускніка Наваполацкага ліцэю, а цяпер — першакурсьніка Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўнівэрсытэту, даволі тыповая. Прычынай таму — сёлетні ажыятажны попыт на кватэры для студэнтаў.
Першакурсьнік факультэту журналістыкі БДУ Сяргей зь Вілейкі дагэтуль начуе ў знаёмых. Інтэрнату яму не далі, бо Сяргей не належыць да катэгорыі льготнікаў.
(Сяргей: ) “Ільготамі карыстаюцца дзеці-сіраты, дзеці зь няпоўных сем’яў, дзеці, чые бацькі вайскоўцы ці міліцыянты, і “чарнобыльцы”. У кожную ВНУ людзі прыносяць адрасы сваіх кватэр і пакідаюць на вахце. Але там сказалі, што ўжо няма нічога. Да сваякоў ехаць няма магчымасьці. У знаёмых ноч можна перакантавацца. Такое становішча, што хоць на вакзале начуй”.
Першакурсьніку БНТУ Аляксандру пашанцавала болей, але наняць кватэру было зусім няпроста.
(Аляксандар:) “Кватэру было вельмі складана знайсьці. Колькасьць ахвочых — папросту шалёная. Інтэрнаты зачыняюцца на капітальны рамонт — у тым жа самым БНТУ, БДТУ. Шукаюць людзі па агенцыях, але й там жытло таксама хутка сканчваецца”.
Спадарыня Тацяна з Магілеву шмат разоў прыяжджала ў Менск, каб арандаваць кватэру для сваёй дачкі, якая паступіла на мэханіка-матэматычны факультэт БДУ.
(Тацяна: ) “Вельмі шкада, што студэнтам першага курсу, пераважна —непаўнагадовым, даводзіцца туляцца па кватэрах. Замест таго, каб быць пад наглядам у інтэрнаце. І гэта БДУ — вядучая ВНУ краіны, якая ня можа забясьпечыць сваіх студэнтаў інтэрнатамі”.
У інтэрнатах студэнцкага гарадку БДУ каля 6 тысяч месцаў. Як патлумачыла намесьніца дырэктара гарадку Вольга Яраш, месцаў у інтэрнатах для ўсіх не хапае з той прычыны, што апошнім часам у БДУ значна паболела студэнтаў з рэгіёнаў. Нагадаю: некалькі гадоў таму Аляксандар Лукашэнка загадаў, каб у вышэйшыя навучальныя ўстановы, у тым ліку, — у БДУ, паступала болей вяскоўцаў.
(Яраш: ) “Колькасьць іншагародніх студэнтаў павялічваецца, а колькасьць месцаў у інтэрнатах не павялічваецца. Вось і ўся праблема”.
Ажыятажны попыт на кватэры спарадзіў і рост коштаў. Я гутару са спэцыялісткай менскай агенцыі нерухомасьці “Твая сталіца” спадарыняй Марынай.
(Карэспандэнтка: ) “Якая сярэдняя цана для студэнта на кватэру?”
(Марына: ) “150$. Гэта ня цэнтар. А ў цэнтры — 200$”.
(Карэспандэнтка: ) “І студэнты пагаджаюцца на такія кошты?”
(Марына: ) “Так. А куды людзям падзецца? Пакой каштуе — ад 50 да 100 даляраў. Калі параўнаць зь мінулым годам, то цэны вырасьлі практычна ўдвая. Сёньня такі ажыятаж! Бацькі тэлефануюць і са сьлязьмі просяць: “Пасяліце дзяцей куды-небудзь. Дзеці папросту на вуліцы”.