Былога начальніка авіяцыі будуць судзіць у верасьні

Алег Грузьдзіловіч, Менск Суд над былым старшынём Дзяржаўнага камітэту авіяцыі Фёдарам Івановым пачнецца напрыканцы верасьня. Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі. Паводле зьвестак, працэс над Фёдарам Івановым будзе адкрытым.
Нагадаем, былы старшыня Дзяржкамавіяцыі абвінавачваецца ў нанясеньні буйных стратаў дзяржаве. Паводле сьледзтва, ён незаконна спрыяў расейскай фірме ў атрыманьні замовы на рамонт самалёта, які абслугоўвае прэм''ер-міністра. Ужо больш за паўгода Фёдар Іваноў знаходзіцца пад хатнім арыштам.