ЛЁНДАН. Мэр брытанскае сталіцы Кен Лівінгстан прыцягнуты да адказнасьці за параўнаньне габрэйскага журналіста Олівера Файнголда з ахоўнікам нацысцкага канцлягеру. Брытанская ўправа па стандартах, якая займаецца захаваньнем законнасьці сярод чынавенства, дасьледуе, ці парушыў Лівінстан правілы карэктнасьці й ці пашкодзіў рэпутацыі свайго офісу. Мэру Лёндана пагражае забарона займаць сваю пасаду на 5 год, вымова або абавязак прабачыцца. Супраць Лівінстана, вядомага сваім адкрытым норавам, выступілі габрэйскія арганізацыі, тым болей, што той адмовіўся прынесьці прабачэньні.