Валянцін Бойка, Мазыр Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Кожны чалавек у сваім жыцьці ня раз глядзеў у аблічча страху. Ці не з самага маленства ён цікуе за намі, выбіраючы прыдатную часінку, каб вышчарыць свае зубы. Але, на вялікі подзіў, ніхто ня можа апісаць яго дакладна. Для адных ён зьяўляецца ў накрухмаленым халаце стаматоляга, іншым трызьніцца ў пагрозьліва-суладным тупаце падбітых цьвікамі ботаў.
У страха глаза велики – кажуць нашыя ўсходнія суседзі. Пры відавочнай адрознасьці мэнталітэтаў уражвае падабенства ўспрыманьня.
“У страху вочы лупатыя, і лыжка здаецца лапатаю” , – пісаў некалі Сяргей Грахоўскі. Баяцца па-беларуску – зубамі званіць або ў кусты пазіраць. Магчыма, ад гэтае схільнасьці зашыцца ў кусты паходзіць таксама пашыраны нават сярод расейскамоўных беларусаў заклік хавайся ў бульбу, ня менш папулярны за лёзунг жыве Беларусь.
Я не зусім згодны з тымі, хто бачыць у жаданьні схавацца нешта ненармалёвае, бо ў страху вочы па яблыку. А не баяцца, як той казаў, толькі дурныя. Іншая рэч, адкуль паходзіць твой страх. Памятаю, што ў дзяцінстве ўначы я насяляў свой пакой страшыдламі, якія зашываліся то ў шафу, то пад стол, то сноўдалі ценямі па сьцяне. Хаця насампраўдзе не было нічога, апрача маёй распаленай уявы. Баючыся, дзіця часьцей за ўсё хаваецца пад коўдру. Крыху пасталеўшы – у бульбу.
У страху вочы па яблыку – некалі яны сьвяціліся фарамі чорных аўтамабіляў, якія зь ціхім вуркатаньнем развозілі страх па зьвечарэлых вуліцах. Здавалася, незваротна адышлі ў нябыт тыя вусьцішныя гады. Але ж не: чуеце злавесны пошчак капытоў – імчыць яно, дзікае паляваньне караля Страха. Як кажуць у такіх выпадках ангельцы, the devil is not so black as he is painted – не такі страшны чорт, як яго малююць. Перажывём і гэтую эпідэмію страху.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)