Алег Грузьдзіловіч, Менск 30 жніўня консулу Грузіі ва Ўкраіне Зурабу Квачадзэ дазволілі наведаць менскі ізалятар на вуліцы Акрэсьціна і сустрэцца з актывістамі грузінскай маладзёвай арганізацыі “Кмара” Георгія Кандэлакі і Лукой Цуладзэ , якія знаходзяцца ў ізалятары ад 24 жніўня.
Спадар Квачадзэ заявіў, што пасьля гэтай сустрэчы грамадзянам Грузіі “палепшылі ўмовы утрыманьня”. Паводле ягоных словаў, цяпер працягваюцца перамовы з афіцыйнымі асобамі Беларусі аб вызваленьні Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ і ад’езьдзе іх у Грузію.
Тым часам амбасадар Грузіі ва Ўкраіне Грыгол Катамадзэ пракамэнтаваў для Радыё Свабода сытуацыю вакол актывістаў “Кмары”. Грыгол Катамадзэ зьдзівіўся ўмовам, у якіх апынуліся ў менскім ізалятары актывісты “Кмары” Георгі Кандэлакі і Лука Цуладзе. Спадар амбасадар спадзяецца, што будзе перагледжанае рашэньне суду, паводле якога Георгі Кандэлакі і Лука Цуладзэ былі асуджаныя да 15 дзён адміністрацыйнага арышту. (Падрабязнасьці)