Севярын Квяткоўскі, Менск Тelegraf.by -- другая нацыянальная служба, якая дае паслугі электроннай пошты, пасьля парталу Tut.by. Цяпер Тelegraf.by рыхтуе беларусізацыю ўсёй працы, у той час як у Tut.by беларускамоўнай застаецца адно інтэрфэйс паштовых скрыняў.
На выбар карыстальнікам электроннай паштовай службы ўплывае найперш вядомасьць брэнду, а пасьля функцыянальнасьць. Важны фактар -- аб''ём памяці, зь якой можа працаваць карыстальнік. У Беларусі вялікую папулярнасьць маюць некалькі расейскіх фірмаў, і некалькі ўсясьветных -- такіх як Yahoo.com ці Hotmail.com. Некаторыя спэцыялісты мяркуюць, што расейскія фірмы абіраюць тыя людзі, што слаба валодаюць ангельскай мовай, але гэта датычыць звычайных карыстальнікаў. А вось тыя, каго называюць "прасунутымі" карыстальнікамі, глядзяць найперш на тэхнічныя характарыстыкі. Але ў Тelegraf.by мяркуюць, што менавіта беларускамоўная вэрсія новай службы прыцягне нямала карыстальнікаў. Вось словы кіраўніка Тelegraf.by Яна Розума:
(Розум:) "У кожным выпадку, гэта не сымбалічны крок. Гэта крок дзеля неабходнасьці. Па-першае, да нас прыходзіць шмат запытаў, маўляў, чаму няма беларускамоўнага інтэрфэйсу, "зрабіце, калі ласка, беларускамоўны інтэрфэйс". І мы самі ад пачатку хацелі зрабіць беларускамоўны інтэрфэйс, каб паважаць правы тых, хто выкарыстоўвае беларускую ў якасьці мовы зносінаў".
Перакладам для Тelegraf.by займаліся спэцыялісты Таварыства Беларускай мовы. Паводле намесьніка старшыні ТБМ Сяргея Кручкова, яны ўпершыню займалася падобнай працай:
(Кручкоў:) "Праца такая, што гэта амаль сорак старонак тэхнічнага тэксту. Вельмі цікава было гэтым займацца, цікавая тэрміналёгія. Я думаю, што нам удалося зрабіць больш-менш цікавыя варыянты".
Існуе некалькі канцэпцыяў перакладу кампутарнай тэрміналёгіі, якая мае збольшага англамоўнае паходжаньне. Напрыклад, палякі і французы шмат у якіх выпадках ствараюць моўныя наватворы. Але Сяргей Кручкоў пайшоў шляхам лінгвістычнага кампрамісу, сыходзячы зь існай практыкі. Так ангельскае "файл" засталося файлам. А вось "браўзэр" перакладзены як "праглядальнік".
(Кручкоў:) "Валянцін Акудовіч калісьці напісаў, што мова, у тым ліку беларуская, будзе жыць у сучасным сьвеце не тады, калі яна захаваецца ў вёсцы, у традыцыйных сфэрах жыцьця. Але тады, калі яна зможа заняць пэўнае месца ў інфармацыйнай прасторы ды інфармацыйных тэхналёгіях".
Плён працы перакладу кампутарнай тэрміналёгіі Сяргея Кручкова можна будзе пабачыць напачатку верасьня, калі запрацуе беларускамоўная вэрсія службы электроннай пошты Тelegraf.by.