НЬЮ-АРЛЕАН. ЗША. Урагану “Катрына”, які набліжаецца да ўзьбярэжжа ЗША з Мэксіканскай затокі, нададзеная найвышэйшая – пятая – катэгорыя. Гэта азначае, што наступствы ўрагану могуць быць катастрафічныя, бо моц ветру ў такіх выпадках перавышае 250 кілямэтраў на гадзіну. Ад 1935 году толькі тры разы ўраганы пятай катэгорыі здараліся ў ЗША. Раніцай у панядзелак “Катрына” дасягне Нью-Арлеану і нізінных раёнаў штату Луізіяна. Там абвешчанае надзвычайнае становішча, адбываецца эвакуацыя людзей.