Адбыўся саміт лідэраў краінаў СНД

КАЗАНЬ. У сталіцы Татарстану адбыўся саміт лідэраў краінаў СНД. Сустрэча супала з тысячагодзьдзем Казані. Лідэры СНД пагадзіліся, што Садружнасьці неабходная фундамэнтальная рэформа. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін пасьля сустрэчы сказаў, што ўсе ўдзельнікі пагадзіліся на далейшае існаваньне СНД і выказалі сваё бачаньне магчымых рэформаў. Удзельнікі саміту падпісалі пакет дакумэнтаў аб сумесных дзеяньнях у барацьбе з тэрарызмам і нелегальнай міграцыяй. Акрамя таго, яны ўхвалілі канцэпцыю вайсковага супрацоўніцтва. Да 2010 году.