42 чалавекі сталі ахвярамі паводкі ў Эўропе

БУХАРЭСТ. У выніку паводкі ў цэнтральнай і ўсходняй Эўропе ўжо загінулі 42 чалавекі. Найбольш ахвяраў – 31чалавек -- у Румыніі. У аўторак там загінулі 13 чалавек, яшчэ трое лічацца зьніклымі бяз вестак. 11 чалавек загінулі ў Аўстрыі, Баўгарыі і Швайцарыі. Вада з Дунаю заліла значную частку нямецкага гораду Кэльгайм.