У Аўганістане працягваюцца сутычкі з талібамі

КАБУЛ. Напярэдадні плянаваных на верасень парлямэнцкіх выбараў у Аўганістане працягваюцца сутычкі з баевікамі руху Талібан. У часе двух сумесных рэйдаў амэрыканскіх і аўганскіх вайскоўцаў у аўторак і сераду забітыя 11 і арыштаваныя двое талібаў. Сярод вайскоўцаў ахвяраў няма. У апэрацыях у паўдзённых правінцыях Урузган і Забуль, захопленыя таксама склады зброі і выбуховых рэчываў.