С.Алексіевіч: наш народ – рускай сьвядомасьці

RFE/RL Праект радыёстанцыі “Нямецкая хваля” пачаць вяшчаньне на Беларусь на расейскай мове, падтрыманы Эўракамісіяй, спарадзіў гарачую дыскусію ў Беларусі, якая выйшла далёка за межы ўласна рашэньня замежнай радыёстанцыі. Спрэчка – пра месца беларускай мовы ў грамадзтве, пра яе ролю ў нацыятварэньні.
(Бураўкін: ) "...я ня згодзен з тым, што моладзь абсалютна адданая расейскамоўнасьці. Мы бачым па палітычных дэманстрацыях і па іншых паказчыках, што ў моладзі больш прачынаецца і праяўляецца цікавасьць да свайго роднага, спрадвечна гістарычнага, у тым ліку і да беларускай мовы. Але бясспрэчна, што русыфікацыя, якая ня тое што дзесяцігодзьдзямі, але стагодзьдзямі вялася на нашай роднай зямлі, яна ж прынесла плён. І больш таго, калі ў гэтую русыфікацыю ўключыўся сёньняшні беларускі рэжым, уключыўся настолькі нахабна, як гэта не было і ў савецкія часы, то бясьсьледна гэта праходзіць ня можа. І таму гэты пласт расейскамоўнай сымпатыі да СМІ - ён ёсьць, улічваць яго трэба."

(Алексіевіч: ) "Няма ў нас таго народу, пра які казаў Генадзь Мікалаевіч. Наш народ у асноўным рускай сьвядомасьці . Я шмат езьдзіла па Беларусі і пераканалася, што тыя людзі, пра якіх мы гаворым, ёсьць толькі пад дахам "Arche" ці "Нашай нівы", можа ў студэнцкіх інтэрнатах, але ня ўся нават моладзь такая." (Чытаць поўны тэкст перадачы)

Гл.таксама • ТБМ вітае рашэньне "Deutsche Welle", але змагаецца далей