Іна Студзінская, Менск Праз тыдзень — новы навучальны год. Сёлета ва ўсіх школах Беларусі завяршаецца пераход на беларускія падручнікі. Як іх ацэньваюць бацькі й настаўнікі?
(Карэспандэнтка: ) “Ці падабаецца вам якасьць школьных падручнікаў?
(Спадарыня: ) “Я ня маці, а бабуля, і дапамагаю маленькай унучцы. Кнігі цудоўныя цяпер. Маці забясьпечвае нас такімі падручнікамі шыкоўнымі, мэтадычнымі, разьвівальнымі. Цудоўныя кнігі!”
(Карэспандэнтка: ) “А падабаюцца табе падручнікі?”
(Дзяўчынка: ) “Так, мне падабаюцца. Таму што там вялікія малюнкі, тлумачэньні да кожнага малюнку, ідэальнае цяпер афармленьне, ілюстрацыі наагул клясныя!”
(Спадар: ) “Некаторыя з нашых падручнікаў вельмі якасныя, і нават купляе ў нас Расея на расейскай мове. А што тычыцца, напрыклад, падручніка гісторыі, то там наагул лухта нейкая напісана. Розныя падручнікі, розныя аўтары…”
(Спадарыня: ) “Вельмі не падабаюцца падручнікі. Я вельмі незадаволена. Таму што калі ў мяне дзіця пайшло ў першую клясу, ён у мяне ўжо чытаў і пісаў. І калі я ўбачыла гэтыя падручнікі, — я была ў шоку. А праграма “Сонейка” — гэта наагул нейкі кашмар”.
(Спадарыня: ) “Па беларускіх падручніках, канечне, нараканьняў шмат. Таму што беларуская мова для 3 клясы дзіцяці наагул недаступная. Там такое выкладаньне матэрыялу, што трэба сядаць, штудыраваць самой, каб потым у даходлівай форме тлумачыць”.
(Карэспандэнтка: ) “Нават з дапамогай бацькоў вельмі складана вучыцца дзецям?”
(Спадарыня: ) “Так. А што рабіць?”
(Спадарыня: ) “Новых падручнікаў, акрамя як па тэлевізары, мы пакуль ня бачылі. Дзецям іх яшчэ не выдавалі. Але, мяркуючы па хуткасьці, зь якой іх друкавалі, не сумняюся, што ў іх будзе шмат памылак. У мінулагодніх усіх падручніках, асабліва што датычыцца матэматыкі, было вельмі шмат памылак. Як у саміх падручніках, так і ў адмыслова аддрукаваных сшытках з задачамі й прыкладамі для кантрольных работ. Ну, а наагул падручнікі вельмі мудрагелістыя, даволі заблытаныя, вельмі складаныя — па геаграфіі, па “Чалавеку і сьвету”. Самому дзіцяці без дапамогі бацькоў разабрацца вельмі складана”.
А што думаюць настаўнікі? Ці падабаюцца ім падручнікі, па якіх яны будуць вучыць дзяцей?
(Спадарыня: ) “Ну, гэта гледзячы якім настаўнікам і якія падручнікі. Калі ўзяць тыя падручнікі па беларускай мове й літаратуры, па якіх вучацца цяпер дзеці 5, 6, 7 і 8 клясаў, дык мне асабіста гэтыя падручнікі падабаюцца больш за тыя, што былі раней. Але зноўку: там ёсьць шмат нейкіх маленькіх асаблівасьцяў, якія мне не падабаюцца, якія не дазваляюць сказаць, што гэты падручнік на ўсе 100% нармальны, пра які я марыла б”.
(Спадар: ) “Грашаць нашы падручнікі аб’ёмам непатрэбнай інфармацыі — па фундамэнтальных дысцыплінах і па асобных прадметах, па гуманітарных і прыродазнаўчага цыклю. У той жа час, тое, што арыентавана на элемэнтарную пісьменнасьць, на прафэсійную падрыхтоўку, — на гэта мала ўвагі. Падручнікі яшчэ падпалі пад ідэалягічныя ўстаноўкі, на тэму дня. Інфармацыя дзе-нідзе носіць кан’юнктурны характар, аднаго-двух гадоў — тое, што дзецям не спатрэбіцца ў іхным жыцьці”.
(Спадарыня: ) “У падручніках па матэматыцы ёсьць памылкі, якія знаходзяць настаўнікі. Нават дзеткі самі знаходзяць. А што тычыцца падручнікаў па беларускай мове, то, здаецца, і матэрыял падабраны добра. Але трошкі складана дзецям”.
Гл. таксама "НАТО + ЗША = ВАЙНА" у беларускім задачніку па матэматыцы