Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Гаспадарчы суд вырашыў зьліквідаваць арганізацыю-заснавальніка газэты “Курьер из Борисова”.
Сёньня гаспадарчы суд Менскай вобласьці прыняў рашэньне пра ліквідацыю барысаўскага недзяржаўнага прадпрыемства “Прэс-сэрвіс”, якое зьяўляецца заснавальнікам і выдаўцом газэты “Курьер из Борисова”. Яго ліквідацыя павінна быць ажыцьцёўленая да 1 студзеня 2006 году. Суд зацьвердзіў склад ліквідацыйнай камісіі, старшынёй якой прызначаная кіраўніца ідэалягічнага аддзелу Менскага аблвыканкаму Тацьцяна Дзедух. (Падрабязнасьці)