Куба і Панама аднавілі дыпляматычныя стасункі

ГАВАНА. Куба і Панама аднавілі дыпляматычныя стасункі, спыненыя год таму. Пратакол быў падпісаны ў суботу ў Гаване на сустрэчы лідэра Кубы Фідэля Кастра з новым прэзыдэнтам Панамы Марцінам Тарыхасам. На сустрэчы таксама прысутнічаў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавес. Кастра і Чавес зноў выступілі з рэзкімі заявамі на адрас ЗША і заклікалі мацаваць салідарнасьць перад тварам “амэрыканскай пагрозы”.