Хамід Карзай заклікаў галасаваць за сумленных палітыкаў

КАБУЛ. Аўганскі прэзыдэнт Хамід Карзай сёньня пераконваў грамадзянаў краіны галасаваць на выбарах за тых кандыдатаў, якія зьяўляюцца законапаслухмянымі і сумленнымі палітыкамі. У Аўганістане 18 верасьня адбудуцца парлямэнцкія і мясцовыя выбары. На цырымоніі ў Кабуле, прысьвечанай угодкам незалежнасьці краіны ад Вялікай Брытаніі, Карзай таксама заклікаў кандыдатаў не забываць пра адказнасьць перад Богам і гісторыяй.