RFE/RL Званкі слухачоў на 19 жніўня
(Спадар: ) “Сёньня па праграме тэлебачаньня -- калі пачынае хлопчык гэты, перадача “Экспэрт” называецца – гаварыць, гэта выклікае іронію й сьмех. Усе павадкі нашага прэзыдэнта пераймаюць і гэтыя з тэлебачаньня – такая азіяцкая хітрасьць. Вось ён кажа зноў сёньня, што вось, да канца года пэнсія ў грамадзянаў павысіцца на 47%. Мне ж ня трэба далёка хадзіць, бяру сябе. Кожны месяц, кожны год пэнсія – за той час, што 10 гадоў ён працуе, рабуюць нас – пэнсія ў мяне, калі браць яе спажывецкую, пакупніцкую вартасьць, зьнізілася болей, чым у 5 разоў, і цяпер складае ад маёй пэнсіі 18%. Дзе ж 47%? Гэта што, галаву тлумяць? Як жа так? Я ж атрымліваю, я ж бачу, я ж не выдумляю.
І што, няма з кім раўняць – параўноўваюць усё з Расеяй, з Украінай. ВУП у нас такі, а ў іх, бачце, меншы… Трэба ж не забывацца – Расея зь мільярда ВУП падыме, ці з 1 рубля, як у нас. Вартасьць гэтага ВУП якая? Ці Ўкраіны – вялізарная краіна, з такім патэнцыялам…”
(Спадар: ) “Такое вось пытаньне: хто фінансуе вашае Радыё Свабода так званае, і чаму вы так настроены супраць ўсёй Беларусі? Паслухаць вас, і паслухаць, як вы палошчаце нашага прэзыдэнта – а ён абраны ўсім народам! – дык што гэта ў вас за радыё? Як вы служыце гэтым амэрыканскім акупантам, якія залілі крывёю ўвесь Ірак? Хочаце, каб і ў Беларусі гэтае ўчынілі? Паразыты вы, калябарацыяністы!”
(Спадар: ) “Нашыя чыноўнікі звыкліся ўсё параўноўваць зь нечым. Вось я хачу наконт нашай “уборачнай”, як мы бяздарна гаспадарым, параўнаць з Краснадарскім краем. Лукашэнка сказаў, што пасылае ў вобласьці памочнікаў сваіх, якія падглядваюць, ды, як ён сам сказаў, “падштурхоўваць” маюць… У Краснадарскім краі адзін губэрнатар, а ў нас шэсьць губэрнатараў працуюць; там некалькі сотняў людзей прыбіраюць, а ў нас сотні тысячаў прыбіраюць ураджай… І Лукашэнка заявіў: “Гэты год мне навукаю будзе, я высновы зраблю”. А 10 гадоў што ён рабіў? Якія высновы? Колькі сілаў, колькі сродкаў спусьцілі на гэта ўсё – каб атрымаць тое, што атрымлівае адзін Краснадарскі край. Ён атрымлівае ад 5 да 6 мільёнаў зерня – якую пшаніцу і г.д. атрымліваюць. Дык, пытаньне – што, трэба 10 гадоў, каб зганіць краіну і вучыцца – чаму? Усё ж выдатна паказана па тэлебачаньні – адно поле паказалі, дзе слабы ураджай, павярнулі апаратуру, а там стаіць сьцяною ў рост пшаніца. Пытаюцца ў кіраўніка таго калгаса, дзе ў рост стаіць сьцяной, а той адказвае: “Я – гаспадар! Я ведаю, што мне трэба рабіць. Калі засуха – значыць палівалка будзе”.