У Іраку працягваецца гвалт

БАГДАД. Чатыры амэрыканскіх і дванаццаць ірацкіх жаўнераў былі забітыя сёньня ў выніку двух асобных нападаў на поўначы і захадзе Іраку. У правінцыі Анбар у горадзе Рамадзі паўстанцы абстралялі групу суніцкіх сьвятароў, якія сустракаліся з мясцовым губэрнатарам. 2 чалавекі параненыя, губэрнатар не пацярпеў. Тым часам, ірацкія палітыкі працягваюць працу над праектам новай канстытуцыі. Да панядзелка павінны быць разьвязаныя ўсе спрэчныя моманту, і тэкст праекту перададзены на разгляд парлямэнту. Шыіты, курды і суніты ў канстытуцыйнай камісіі ня могуць прыйсьці да згоды ў пытаньнях фэдэратыўнага ўпарадкаваньня дзяржавы, ролі ісламу ў жыцьці краіны і разьмеркаваньня прыродных багацьцяў.