Валер Каліноўскі, Менск Аляксандар Лукашэнка пад час разьвітальнай сустрэчы з амбасадарам Украіны Пятром Шапавалам, які завяршае сваю місію ў Менску, нечакана прапанаваў яму працаўладкаваньне на тэрыторыі Беларусі. Прапанова ўнікальная й беспрэцэдэнтная ў дыпляматычнай практыцы. Рэакцыі самога амбасадара на прапанову пакуль няма.
У Беларусі амбасадар Пятро Шапавал адпрацаваў значна меней за сваіх папярэднікаў — усяго два гады: ён быў прызначаны ў Менск у жніўні 2003 году. Адрозна ад папярэдніх амбасадараў Украіны — Уладзімера Жэлібы й Анатоля Дроня, — Пятро Шапавал абмежаваў свае кантакты афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі — гаворыць лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
(Лябедзька: ) “Гэта не азначае, што пры Кучму былі амбасадары, якія ня мелі камунікацыяў з палітычнымі апанэнтамі Лукашэнкі. Але гэты амбасадар якраз прытрымліваўся такой тактыкі, што дастаткова мець камунікацыі з Адміністрацыяй Лукашэнкі, урадам”.
Цяпер, на думку А.Лябедзькі, у Менск будзе накіраваны новы амбасадар Украіны, арыетаваны на эўрапейскія каштоўнасьці й паводзіны.
Не вызначыўся Пятро Шапавал і асаблівай дапамогай украінскай дыяспары ў Беларусі — гаворыць адзін зь лідэраў беларускіх украінцаў Валянціна Логвін.
(Логвін: ) “Што датычыць кантактаў з прадстаўнікамі дыяспары, то тут ён быў малаактыўны. Я да яго асабліва й не зьвярталася. Але нейкія ініцыятывы, — то іх сапраўды было больш і пад час працы Жэлібы Ўладзімера Іванавіча, і пад час працы Дроня Анатоля Андрэевіча”.
А вось Аляксандар Лукашэнка быў задаволены працай Пятра Шапавала на пасадзе амбасадара Ўкраіны ў Менску й зазначыў, што менавіта на ягоны пэрыяд прыпаў “росквіт гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Беларусьсю й Украінай”.
57-гадовы Пятро Шапавал адносіцца да старой генэрацыі ўкраінскіх чыноўнікаў. Да распаду СССР ён здолеў зрабіць кар’еру ў камітэтах кампартыі Ўкраіны Чарнігаўскай вобласьці. І нават ненадоўга стаў першым сакратаром абкаму ў 1991 годзе. Пад ягоным кіраўніцтвам пленум абкаму, дарэчы, крытыкаваў Гарбачова за “непасьлядоўнасьць абароны сацыялістычнага ладу”. Пасля правалу путчу 1991 году й распаду КПСС спадар Шапавал вяртаецца да ўлады ў Чарнігаве толькі ў 1994 годзе — у выніку мясцовых выбараў. І фактычна застаецца там да прызначэньня амбасадарам у Кіргізстан у 2001 годзе.
Аранжавая рэвалюцыя ва Ўкраіне спрычынілася да завяршэньня дыпляматычнай кар’еры Пятра Шапавала ў Беларусі. Разумеючы гэта, А. Лукашэнка прапанаваў яму прыехаць у Беларусь зь сям’ёю — адпачыць, альбо нават папрацаваць. “Мы з задавальненьнем знойдзем вам добрую працу”, — заявіў кіраўнік Беларусі.
Ува ўкраінскім зьнешнепалітычным ведамстве на такую нечаканую прапанову іхнаму супрацоўніку адрэагавалі стрымана. Гаворыць прадстаўніца прэсавай службы МЗС Украіны.
(Прадстаўніца прэсавай службы: ) “На думку нашага кіраўніцтва, гэта папросту была пратакольная сустрэча. І гэта было выказваньне прэзыдэнта: ён хоча — і выказвае такую сваю пазыцыю. МЗС Украіны гэтага не камэнтуе”.
У МЗС Украіны паведамілі, што імя новага амбасадара ў Менску будзе вядомае пасьля нарады ў Міністэрстве 22–24 жніўня.