Галіна Абакунчык, Менск У 18:20 па менскім часе ў Парку Горкага спынілася кола агляду, на якім знаходзілася ў той момант каля дваццаці чалавек. Эвакуацыя доўжылася дзьве з паловай гадзіны. Зь месца здарэньня перадае нашая карэспандэнтка.
(Карэспандэнтка: ) "Цяпер я знаходжуся ў Парку Горкага, але досыць далёка ад самога кола, бо ўся тэрыторыя вакол яго ачэпленая міліцыяй. Побач стаяць машыны выратавальнай службы і хуткай дапамогі.
У гэтыя хвіліны [каля 9-й гадзіны вечара] на зямлю сыходзяць самыя апошнія з тых, хто сёньня ўвечары вырашыў пакатацца на "Чортавым коле".
Каля 18-й гадзіны вечара яно зь невядомых прычынаў спынілася. І ўсе тыя людзі, якія ехалі ў закрытых і адкрытых кабінках (агулам каля дваццаці чалавек), знаходзіліся ў такім падвешаным стане з шостай гадзіны вечара – амаль дзьве з паловай гадзіны.
Апошніх прыходзілася здымаць з дапамогай дадатковага генэратара, які падключылі да кола. Перад гэтым бальшыню людзей зьнялі супрацоўнікі службы МНС з дапамогай лесьвіцы. Прадстаўнікі МНС заяўляюць, што ніхто не пацярпеў у выніку здарэньня, і проста пашанцавала, што ўдалося запусьціць гэты дадатковы мэханічны генэратар.
Як кажуць супрацоўнікі парку, гэтае кола агляду ўвесь час ламаецца, увесь час спыняецца, хаця яно адносна новае – было купленае за мяжой толькі летась".