Калгасьнікам заплацяць збожжам (анонс)

Казімір Яноўскі, Гомель Сельгаспрадпрыемствы Хойніцкага раёну адмаўляюцца плаціць складкі раённай арганізацыі прафсаюзу работнікаў АПК. Агулам яны завінаваціліся прафсаюзу звыш 42 мільёнаў рублёў, у тым ліку “Хойніцкі Аграсэрвіс” – 9,6 мільёна.
Прычыны таму - невысокі аўтарыт афіцыйнага прафсаюзу і адсутнасьць грошай у сельгаспрадпрыемстваў. Як паведаміла старшыня прафкаму КСУП “Хойніцкае” Зінаіда Атрошчанка, у іх гаспадарцы людзі не атрымалі яшчэ заробак за красавік. Травеньскі і чэрвеньскі заробак рабочым вырашана сплачваць збожжам.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.