У Стамбуле спрабавалі прадаць узбагачаны ўран

СТАМБУЛ. У Стамбуле арыштаваны два чалавекі ў часе спробы прадаць ўзбагачаны ўран, што быў вывезены кантрабандай з Расеі. За 173 грамы рэчыва яны прасілі сем мільёнаў даляраў. Пад выглядам пакупнікоў выступілі агенты сілаў бясьпекі Турэччыны. Імёны затрыманых не паведамляюцца.