ХЭЛЬСЫНКІ: Урад Інданэзіі і паўстанцы з правінцыі Ачэх падпісалі гістарычнае пагадненьне, якое павінна закончыць працяглы канфлікт. У часе трох дзесяцігодзьдзяў ўзброенага канфлікту загінулі 15 тысяч чалавек У адпаведнасьці з дамовай падпісанай сёньня ў сталіцы Фінляндыі, сэпаратысты адмаўляцца ад барацьбы за незалежнасьць правінцыі, распускаюць свае сілы і складаюць зброю. Затое цэнтральны ўрад абяцае паўстанцам амністыю, дазваляе стварыць палітычную партыю і да канца году выводзіць з правінцыі свае сілы бясьпекі. Мірныя перамовы распачаліся пасьля трагічнага цунамі 26 сьнежня летась, у выніку якога на Суматры загінулі як мінімум 130 тысяч чалавек.