Валянцін Жданко, Менск Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”
Яшчэ зусім нядаўна — на пачатку й у сярэдзіне 90-х гадоў — у Беларусі з усімі суседзямі былі роўныя сяброўскія адносіны. Прэзыдэнты, кіраўнікі парлямэнтаў і ўрадаў Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі былі нярэдкімі гасьцямі ў Менску. Сёньня візыт у беларускую сталіцу першых асоб гэтых дзяржаў выглядае чымсьці неверагодным. Чаму так здарылася? Такое пытаньне задае ў сваім лісьце на Свабоду Ўладзімер Аўгіновіч са Слуцку.
“Не разумею, чаму раптам амаль усе суседзі сталі ледзь ня ворагамі Беларусі, — піша наш слухач. — З Польшчай — канфлікт. З украінскім кіраўніцтвам пасьля “аранжавай” рэвалюцыі — ніякіх кантактаў. Наадварот, пачаліся прыдзіркі, прэтэнзіі, нядобразычлівае стаўленьне да іхнай палітыкі, высьмейваньне рэвалюцыі. Зь Літвой і Латвіяй — напружанасьць, падазронасьць, непрыняцьцё іхнага сяброўства ў НАТО, непрыязнае стаўленьне да эўрапейскага выбару гэтых краін. І нават з Расеяй — адзіным саюзьнікам — раз-пораз усчынаюцца такія спрэчкі, што сяброўства робіцца больш падобным да сваркі.
Ні з кім з суседзяў беларусы за апошнія гадоў дзьвесьце не ваявалі й нікога не ўспрымаюць як ворагаў. Наадварот, у многіх за мяжой — сваякі, сувязі ў бізнэсе. Людзі актыўна гандлююць, падарожнічаюць, езьдзяць на адпачынак. І трэба быць не зусім здаровым чалавекам, каб усур’ёз паверыць у тое, што палякі ці літоўцы могуць быць беларусам ворагамі”.
Даволі часта здараецца гэтак, спадар Аўгіновіч, што існаваньне зьнешняга ворага вельмі дапамагае палітыкам вырашаць свае ўнутраныя праблемы. У гэтым выпадку грамадзкая ўвага пераключаецца на зьнешнюю пагрозу, а фактычна ўсім нутраным сацыяльным праблемам адразу знаходзіцца лёгкае й пераканаўчае тлумачэньне. Вядома, часам зьнешняя пагроза бывае рэальнай. Але калі такой няма, — вобраз ворага няцяжка стварыць і штучна.
Вялікі ліст даслаў нам Васіль Валошка з Радашкавіч Маладэчанскага раёну. Сярод іншага, слухач задумваецца пра тое, наколькі стабільным можна лічыць эканамічнае й сацыяльнае становішча ў Беларусі.
“Каму даспадобы такая стабільнасьць, калі чалавек пастаянна пад страхам, — піша спадар Валошка. — Боязна страціць працу, боязна за будучыню (дый за сёньняшні дзень) сваіх блізкіх, дзяцей. Нашы ўлады кажуць, што кантрактная сыстэма ўзятая зь міжнароднай практыкі. Але з той жа міжнароднай практыкі чамусьці не ўзяты незалежныя суды й прафсаюзы — з іхнымі паўнамоцтвамі. А нашы кіраўнікі на дзяржаўных прадпрыемствах паводзяць сябе, як уладары: хачу — заключу з табой кантракт на пяць год, а хачу — на год (залежна ад таго, як сябе паводзіш, а дакладней — як “прагінаесься”).
І чалавек у гэткіх варунках увесь час знаходзіцца ў сытуацыі стрэсу — а значыць, страчвае здароўе. А самае галоўнае — ад яго самога нічога не залежыць. Той жа самы кіраўнік змушае цябе працаваць па 10-12 гадзін, у выходныя, датэрмінова галасаваць на выбарах і рэфэрэндумах, удзельнічаць у суботніках, ведаючы, што нікуды ты не падзенесься”.
Далей у лісьце на Свабоду Васіль Валошка з Радашкавіч разважае, што гэтае ператварэньне чалавека ў раба адбываецца ня толькі з простымі працаўнікамі, але й з высокапастаўленымі чыноўнікамі. Падамо яшчэ адну цытату:
“Многія памятаюць, як год таму адзін губэрнатар на сэлектарнай нарадзе адважыўся спрачацца ці пярэчыць прэзыдэнту. На што Лукашэнка заўважыў: калі ў кагосьці вырасьлі рогі, дык ён іх абламае. І абламаў. На нядаўняй такой жа нарадзе гэты губэрнатар ня тое што пярэчыць — нават глядзець баяўся ў бок прэзыдэнта. А ў сваёй вернападданасьці пераўзыйшоў усіх, зьвяртаючыся да прэзыдэнта ня іначай як “глыбокапаважаны”. Тым жа часам астатнія дайшлі пакуль толькі да звароту “паважаны”. Хоць я ўпэўнены: да наступнай нарады ў гэтай справе будуць прыкметныя зрухі.
І як агідна на гэтых высокапастаўленых глядзець, калі яны падскокваюць, як апараныя, пачуўшы ад прэзыдэнта сваё прозьвішча. Але затое як яны трымаюцца з падначаленымі! Зьняважаны чалавек, у якога не хапае мужнасьці пастаяць за сябе, зрывае сваю злосьць на тых, хто апынуўся на прыступку ніжэй. У выніку мы сутыкаемся зь яшчэ большым хамствам. Праўда, начальнікі кампэнсуюць гэта тым, што ім дазволена шыкоўнае жыцьцё. За чый кошт будуюцца катэджы-палацы вакол усіх буйных гарадоў? Ведаю, што на будаўніцтве іх працавалі й працуюць рабочыя заводаў і фабрык, атрымліваючы заробак на сваіх прадпрыемствах…”
Ды ці ўсіх прыгнятае гэтае становішча раба, спадар Валошка? Парадаксальна, але шмат каму стан прыніжанасьці й зьняважанасьці стаў звыклым, і нават камфортным. І вядома нямала выпадкаў, калі да асоб, якія спрабуюць узьняць голас дзеля абароны сваіх чалавечых ды грамадзянскіх правоў, навакольныя ставяцца падазрона й нават агрэсіўна.
Выціснуць зь сябе раба — гэта звышзадача кожнага чалавека, асабліва ж — у грамадзтве, якое стагоддзямі жыло ва ўмовах несвабоды й для якога дэмакратыя, правы чалавека, уласная маральная годнасьць, па сутнасьці, так і не сталі каштоўнасьцямі.
Ліст ад Мікалая Бельчыкава з Барысава. Слухач даслаў падрабязную справаздачу пра якасьць прыёму перадач Беларускай Свабоды ў сваёй мясцовасьці, а таксама выказаў наступную прапанову:
“Многае па радыё не перадасі: эфірны час абмежаваны. А доступ да Інтэрнэту ў Беларусі маюць нямногія (асабліва — у правінцыі). Таму вам варта было б рэгулярна (напрыклад, штомесяц) выдаваць невялікую друкаваную брашуру з рознай інфармацыяй. У ёй можна было б зьмяшчаць анатацыі меркаваных праграм, поўны й дакладны расклад, тэхнічныя кансультацыі — усё тое, што на слых не адразу ўспрымаецца й кепска фіксуецца.
Гэту брашуру можна рассылаць сталым слухачом і ўсім ахвотным, аб’явіўшы пра яе па радыё. Думаю, вялікіх выдаткаў на гэта не спатрэбілася б. Дый рэгістраваць яе ня трэба, калі выдаваць накладам 299 асобнікаў. Упэўнены, што гэта прынясе вялікую карысьць, у тым ліку, — актывізуе карэспандэнтаў Свабоды”.
Дзякуй за цікавую прапанову, спадар Бельчыкаў. Часткова гэтая ідэя ўжо ажыцьцёўлена. Многія слухачы ведаюць пра “Бібліятэку Свабоды” — выдаваныя цягам паўдзесятка гадоў кнігі выбраных перадач нашага радыё, якія потым перадаюцца ў бібліятэкі, распаўсюджваюцца сярод найбольш актыўных аўтараў, дасылаюцца падарункамі за ўдзел у конкурсах.
Сёлета пабачылі сьвет адразу некалькі такіх кніг выбраных перадач Радыё Свабода: “Прыгоды АРА ў Беларусі” Аляксандра Лукашука, “Вострая Брама” Сяргея Дубаўца й дапоўненае выданьне радыёпубліцыстыкі клясыка беларускай літаратуры “Быкаў на Свабодзе”.
Выдаваць у выглядзе брашур падборкі навін ці рэпартажаў наўрад ці выпадае: навіны жывуць нядоўга, іхная актуальнасьць вельмі хутка страчваецца. Што ж да дакладнага раскладу перадач Беларускай Свабоды, то ён двойчы на год, адначасова са зьменай хваляў і частот, выдрукоўваецца на рэклямных каляндарыках.
Наш даўні слухач і аўтар Алесь Цадко з Маладэчна ў сваім чарговым лісьце зважае на новыя праявы русыфікацыі:
“Пасачыце, як зьмяняецца моўная палітыка дзяржаўных мэдыяў, — і ў вас зьявіцца ўражаньне, што Беларусь даўно стала адной з аўтаномных расейскіх рэспублік, дзе роднай мове адводзіцца ня больш за 10-15 працэнтаў. Дакацілася гэтая хваля й да нашай “Маладэчанскай газэты”. Яна зарэгістравана як цалкам беларускамоўнае выданьне. І раней гэтак і было. Але потым газэта вырашыла перавесьці на расейскую мову рэклямную частку выданьня. А празь некаторы час дайшла справа й да газэтных артыкулаў. Цяпер, паводле маіх падлікаў, па-расейску друкуецца ўжо ці не палова публікацый. І чамусьці ніхто не дае за гэта рэдакцыі ніякіх афіцыйных папярэджаньняў.
За савецкім часам “Маладэчанская газэта” называлася “Сьвятлом камунізму”. Цяпер, на маю думку, ёй больш пасавала б іншая назва — “Сьвятло з Усходу”, — такую іранічную выснову робіць наш слухач.
Так, спадар Цадко, гэтая зьява на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя стала масавай: амаль усе газэты, якія пры камуністычным рэжыме былі цалкам беларускамоўнымі, пачалі выкарыстоўваць расейскую мову. Прычым, тэндэнцыя такая, што з часам беларуская мова з гэтых выданьняў выціскаецца ўсё актыўней. У некаторых мэдыях беларускамоўнымі засталіся хіба што назва ды выходныя дадзеныя. Расейскамоўныя ж выданьні пры гэтым так і застаюцца расейскамоўнымі — іх да так званага “дзьвюхмоўя”, хаця б фармальнага, ніхто не змушае.
Натуральна, гэтак адбываецца таму, што ні мясцовыя ўлады, ні Міністэрства інфармацыі на абарону беларускай мовы не становяцца. Русыфікацыя ўсяго грамадзкага жыцьця ёсьць дзяржаўнай палітыкай у сёньняшняй Беларусі.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Валянцін Жданко, Менск
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду й нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by