RFE/RL Каляндар “Свабоды”
14 жніўня ў Беларусі традыцыйна адзначаўся Першы, або Мядовы Спас. Наступны Спас будзе адзначацца 19 жніўня. Ён мае назву Яблычнага.
14 жніўня – прыкметная дата ў беларускай гісторыі. У гэты дзень у 1385 годзе была падпісаная Крэўская унія. Адбывалася цырымонія ў вежы Крэўскага замку, ад якога сёньня засталіся толькі руіны. Сэнс уніі быў у тым, што кіраўнік нашых тагачасных земляў Ягайла атрымаў права ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай і стаць каралём Польшчы. Саюз быў патрэбны для супольнае барацьбы зь нямецкай агрэсіяй. Юрыдычна унія азначала інкарпарацыю Вялікага Княства ў склад Польшчы, але на практыцы атрымалася хутчэй фэдэрацыя, бо Беларусь на той час была магутнай эўрапейскай дзяржавай з уласнымі традыцыямі і мэханічна далучыць яе да суседкі было немагчыма.
14 жніўня 1824 году расейскі цар Аляксандар І падпісаў прысуд удзельнікам тайных студэнцкіх таварыстваў філяматаў і філярэтаў. Згодна з прысудам, дзясяткі студэнтаў пайшлі на катаргу ў Сібір, асноўная ж маса трапіла пад нагляд паліцыі, нядобранадзейныя выкладчыкі былі звольненыя зь Віленскага ўнівэрсытэту. Сярод рэпрэсаваных былі студэнты Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, якія ў будучыні прынясуць славу Беларусі, Літве і Польшчы.