НІКАСІЯ. Урад Кіпру абвясьціў трохдзённую жалобу ў зьвязку з катастрофай кіпрыёцкага самалёта, на борце якога знаходзіўся 121 чалавек, у тым ліку шмат дзяцей, якія ляцелі на экскурсію ў сталіцу Чэхіі. Паводле грэцкіх афіцыйных асобаў, ацалелых ня знойдзена.
Самалёт “Боінг-737” ляцеў зь Лярнакі ў Прагу праз Атэны. Лайнэр разьбіўся ў гарах за 40 кілямэтраў на поўнач ад грэцкай сталіцы. Прычынай катастрофы сталі, як папярэдне мяркуецца, нечаканыя непаладкі ў сыстэме кандыцыянаваньня паветра. Грэцкая тэлевізія перадала, што адзін з пасажыраў па мабільным тэлефоне паведаміў сваякам, што пасажыры ў салёне замярзаюць.