У Чачэніі загінуў ваенны камэндант

РАСТОЎ-НА-ДОНЕ. РАСЕЯ. Ва Ўрус-Мартанаўскім раёне Чачэніі загінулі ваенны камэндант і чацьвёра вайскоўцаў, двое – былі параненыя. Яны падарваліся на міне з дыстанцыйным кіраваньнем на шляху ў вёску Рошні-Чу, дзе баевікі напалі на дом кіраўніка адміністрацыі. У Вядзенскім раёне ў выніку абстрэлу маджахедамі вайсковай аўтакалёны забітыя трое вайскоўцаў, шасьцёра – параненыя.