РЫМ. Італія вывела з Іраку 125 сваіх вайскоўцаў. Прадстаўнік камандаваньня італьянскіх войскаў у Іраку паведаміў, што гэта першыя з 300 вайскоўцаў, якія пакінуць Ірак да пачатку восені. Пра вывад часткі трохтысячнага італьянскага кантынгенту ў Іраку заявіў раней прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлюсконі.