Антаніна Хатэнка, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Ува ўсіх культурах сьвету закон падабенства – вызначальны. А таму ў кожнай мове, без сумневу, ёсьць свае формулы выяўленьня гэтай неадменнасьці. Бо людзтва ладуе побыт, збудоўвае ўзаеміны й надае сабе імідж у соцыюме адпаведна з тым, як мысьліць, пачуваецца ў прыродзе й стварае навакольле. Мэтафізыкі даводзяць: нічога не адбываецца па-за ўсяленскай схемай “як уверсе, так і ўнізе, як знутры, гэтак і звонку”.
Выдае на тое, што й запраўду нічога выпадковага не бывае. Наадварот: усё суразьмерна й лягічна паяднана. Якраз гэта й зафіксавалі ў безьлічы прымавак нашы продкі: якая Агатка, такая ў яе хатка; які пан, такі й жупан... Сюды ж можна дадаць народныя азнакі суадноснасьці насеньня й карэньня, роду й плода, куста й парастка, пытаньня й адпавяданьня, Рыгоркі й ягонае гаворкі, дзеўкі й прыпеўкі, граньня й танчаньня, пастуха й чарады. І расейцы таксама заўважаюць: каков Дема, таково у него и дома.
Народ складае ўсё да месца, выстройваючы аналёгіі ня горш за самага мудрага філёзафа. Вось толькі ўтрымаць разбурэньне тае сусьветнае стройнасьці ня здатны, здаецца, ніхто. Даўно ж парушана адвечная структура адпаведнасьці-адказнасьці: цяпер ніякі пан здабывае ого які будан, а з добрага карэньня мкне пустое насеньне...
Я, аднак, пасьпела яшчэ паспытаць тае суладнасьці. Хоць і ня надта, да жалю, узрадавана. Абяцалі – памятаю – у школцы экскурсію да слыннага Ружанскага палацу. Мроіліся шыкоўныя залі мінуласьці. Апынулася ж у зарослым крапівой рэзруху, вышчараным у неба рэшткамі велічных калянад. Старая кабета, прывязваючы да колішняй брамы казу, разважыла: “Былі гаспадары, былі й двары. А сёньня... Які пан, такі й будан”.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)