Сяргей Патаранскі, Менск Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Асабістыя запісы апошняга тыдня прадстаўляе Сяргей Патаранскі — малады рэжысэр, драматург, паэт, мастак зь Менску.
Пятніца, 29 ліпеня
Амаль увесь дзень пісаў. Пасьля чытаў сьвежыя газэты. Ува ўсіх, ад “СовБелии” да “Нашай Нівы”, тэмачка галоўная адна: ці ёсьць, па словах Пуціна, беларусы і расейцы супольнай нацыяй? Вось калі ўсе актыўна заварушыліся, нібы хто камень кінуў у асінае гняздо! Усіх узяло за жывое, бо зразумела, што ні сябрам улады, ні тым больш т. зв. дэмакратычнай грамадзкасьці ня хочацца быць у запечку — ні ў сусьвеце, ні ў сябе дома. Журналісты людзі хоць і падпарадкаваныя той ці іншай цэнзуры, але крыху больш адукаваныя, чым некаторыя прэзыдэнты, якім бы не зашкодзіла як сьлед вывучыць гісторыю, цягам якое так званыя “браты” вялі бясконцыя войны адзін з адным за тэрыторыі і “трэці Рым”.
Субота, 30 ліпеня
Якое шчасьце — нарэшце вырвацца на прыроду з удушлівага гораду і на лецішчы спачыць душою, спакойна пісаць і думаць, калоць дровы, любавацца бяздонным космасам, якога і не разгледзіш у Менску, а ўвечары, пад стракатаньне конікаў, слухаць “Радыё Свабода”, якое і чуваць адно добра на правінцыі, хаця глушыць апошнім часам пачалі яшчэ больш і там. Думаецца, камусьці ўжо занадта тое, як костка ў горле.
Пачуў матэрыял пра канфлікт з Польшчаю. Якія палякі малайцы, як яны бароняць сваіх! Відавочна, гэтая справа ня толькі ўнутрыбеларуская. Вось каб жа так беларусы баранілі сваіх супляменьнікаў на “малой зямлі”. Але, як відаць, ні сама беларуская дзяржава, ні т. зв. грамадзкая супольнасьць не турбуюцца ні аб праблемах, ні аб лёсах беларусаў ні Беластоцка-Падляскага рэгіёну, ні Віленшчыны, ні Дзьвіншчыны. Я ўжо маўчу пра нашых у “расейскай няволі”… Нашая слабасільная эміграцыя думае, як дапамагчы беларусам у мэтраполіі. Але дапамагаць трэба найперш самім сабе, бо вынікі гэтых усебеларускіх зьездаў ня больш, чым настальгічныя рэфлексіі і “разудалыя” папойкі. Да справы ж рукі, як правіла, не даходзяць. Але ратаваньне тапельцаў у руках саміх тапельцаў. І па прыклад далёка хадзіць ня трэба: тыя ж палякі, якія ведаюць, што робяць, і маюць далёкасяжныя пляны ня толькі ў сучаснай РБ.
Нядзеля, 31 ліпеня
Скончыў чытаць кнігу Ціны Клыкоўскай “Саюз Беларускай моладзі”. На маю думку, гэта першае за апошні час цалкам праўдзівае выданьне пра тое, што рабілася ў Беларусі ў другую ўсясьветную вайну. Ужо прадбачу рэакцыю з боку некаторых “высакародных апекуноў” “ісьцінных непахісных сьвятыняў” той вайны з нагоды фактаў “геройстваньняў” і чырвоных партызанаў, і польскіх краёўцаў, і балтыйскіх эсэсаўцаў, а таксама праўдзівага асэнсаваньня дзейнасьці Кубэ і беларускіх калябарантаў. Але праўда ёсьць праўдай, супраць яе не папрэш, бо ўладу факту не пераможа ніякі эмацыйны шаблён. У тым яшчэ раз пераканаўся, прачытаўшы гэтае дасьледаваньне. Бо пакуль мы, беларусы, ня скінем дурныя крэналіны “пераможцаў” у гэтай вайне і не зразумеем, што прайгралі яе, мы ня станем паўнавартнаснай нацыяй.
Панядзелак, 1 жніўня
Вярнуўся ў Менск. Ізноў тыповы надакучлівы відарыс роднага гораду зь няшчаснымі бамжамі і жабракамі, маладымі быдлападобнымі алькаголікамі і наркаманамі ды неаддымным атрыбутам сучаснай сталіцы — міліцыянтамі, якія ўсюды, як і п’янае маладое быдла разам з замежнымі шукальнікамі рамантыкі.
Сеў выпіць пляшку піва на плошчы Свабоды, і сярод гэтай мітульгі пабачыў існы вобраз сучаснага Менску. Не, гэта ня тыя “найлепшыя прадстаўнікі нацыі”, а забітая лёсам, адзінокая старая жанчына, якую я 9 траўня бачыў у гэтым месцы абвешаную ордэнамі і мэдалямі, але як і тады, так і сёньня яна зьбірала бутэлькі. Цікава, як гэтая старая, прайшоўшы страшную вайну і пасьляваенныя пакуты, цяпер, зьбіраючы бутэлькі ў той краіне, за якую пралівала кроў, думае пра нашую ўладу, якая забясьпечыла ёй такую “цудоўную” старасьць?..
Аўторак, 2 жніўня
Абтэлефанаваў усіх сваіх знаёмых на БТ, на нацыянальным радыё, на кінастудыі, у выданьнях у пошуках працы, але ніхто ня хоча дапамагчы. Ці мо баяцца?.. Адзін знаёмы з тэатральнай кагорты намякнуў мне, што ўсе выпускнікі нашай Акадэміі мастацтваў пасьля 1995 году пад кантролем пэўных органаў і на кожнага дасье. Няўжо з-за маёй “патрыятычнай недабранадзейнасьці” ў мяне такія праблемы?.. Відавочна, цяпер я магу лічыць сябе сапраўдным дысыдэнтам! Але ад гэтага не лягчэй, бо сіл маіх ужо няма…
Увечары паехалі зь сябрамі на прыроду. Уся аўтастрада перапоўненая шыльдамі і газонамі “Квітней, Беларусь!” Я адзначыў, што гэта адкрытая спэкуляцыя на легендарным лёзунгу “Жыве Беларусь!”. І адна мая знаёмая мудра заўважыла, што ў “Жыве Беларусь!” коскі таму і няма, што гэта відавочная канстатацыя факту, а “Квітней, Беларусь” патрабуе гэтага знаку, бо тое заклік, а клікаць можна колькі заўгодна, куды заўгодна і так да бясконцасьці!..
Серада, 3 жніўня
Забіў на ўсё і цэлы дзень набіраю на сваёй патрыярхальнай “Украіне” свой “Belarusing”. А работкі па рэдагаваньні і наборы яшчэ ня мала, бо і само “габляваньне” гэткай паэтычнай глыбы патрабуе часу і здароўя. Але калі зраблю, то мой паэтычны ансамбль будзе штучкай унікальнай! Гэта, напэўна, і ёсьць мэта, дзеля якой жыву. Хаця колькі будзе нараканьняў з усіх бакоў, ужо адчуваю. Бо хапіла ўжо свараў у рэдакцыях, так як той самай славэтнай творчай свабоды няма ні з боку “халдзеяў”, ні з боку “дзермакратаў” — татальная цэнзура ўсюды! Але таму мо лепш пісаць у стол, чым здраджваць сабе і быць у фаворы цяпер, а пасьля ў старасьці чуць замест паважных словаў пагардлівы сьмех за сьпінай і пляўкі на свой адрас, як мае тое большасьць з пакаленьня старэйшых мэтраў, што ў літаратуры, што ў тэатры, што ў кіно з боку маладзейшых калег і, што самае сумнае, публікі, то бок народу.
Чацьвер, 4 жніўня
Ехаў у мэтро і пачуў спрэчку некалькіх маладзёнаў (відавочна, калі прыслухаўся, студэнтаў нейкага эканамічнага факультэту). Адзін зь іх кінуў сваёй сяброўцы фразу: “Ты неправильно формулируешь понятие “народ”. Народ — это люди, прынадлежащие государству!” Вось так, ня мае значэньня ні нацыянальная прыналежнасьць і мэнтальнасьць, ні грамадзкая пазыцыя і ўзровень культуры ды адукацыі, абы ты не замінаў жыць дзяржаве! І падумалася, да якога каляпсу дакацілася нашая краіна, калі нейкі постсавецкі абарыген, пэўна, не прачытаўшы ніводнае кніжкі, за чыстую манэту ўспрымае гэтую прапагандыскую лухту, якую яму нясуць “належна падкаваныя” пэдагогі ў інстытутах ( тым больш, за такі адказ і 10 балаў будзе!) і, што самае страшнае, сам жа распаўсюджвае гэтую бздуру, думаючы, што безумоўна мае рацыю. І гэткая лухта нічым не адрозьніваецца ад той паказухі, якую, да прыкладу, робяць лукамолаўцы ля польскае амбасады. Дзіўна, чаму толькі іх не чапае міцыцыя, як прыхільнікаў Завадзкага?!
Вось яно, відавочнае, — расейскі фашызм прыйшоў у Беларусь і паводзіць сябе падкрэсьлена нахабна. Зірнуць хоць бы на абразьліва абпэцканую шыльду і ўваход у ТБМ — гэта адкрытая поўха нацыянальнай годнасьці беларусаў. Гэта знак, які патрабуе актыўнага супрацьдзеяньня. За падобныя праявы нацыянальнай непавагі ў ВКЛ гэткіх адмарозкаў аскаплялі. Ня ведаю, мо з гэтага пачалася барацьба чачэнскага народу супраць уласнага прыніжэньня, калі абразы і зьнявага іх перапоўнілі чашу цярпеньня, бо там — народ, “не принадлежащий государству”, а мае гонар людзьмі звацца. Відавочна, ворагі ў Беларусі ёсьць, і гэта пахне ня толькі вялікай крывёю…