Паўднёвая Карэя прызнае права КНДР на рэалізацыю ядзернай праграмы

СЭУЛ. Міністар узьяднаньня Паўднёвай Карэі Чун Дон Юн заявіў, што Паўночная Карэя мае права рэалізоўваць сваю ядзерную праграму ў мірных мэтах.

Гэты падыход супярэчыць пазыцыі Злучаных Штатаў, якія настойваюць на поўным спыненьні Пхэньянам любой актыўнасьці ў ядзернай сфэры.

Шасьцібаковыя перамовы ў пытаньні ядзернай праграмы Паўночнай Карэі маюць аднавіцца 29 жніўня.