Браніслава Станкевіч, Віцебск Сёньня ўночы ў Расонскім раёне паваленае дрэва забіла на месцы 67-гадовага жыхара Масквы Валерыя Карасёва, які прыехаў адпачыць на тутэйшыя азёры. Іншых чалавечых ахвяраў стыхіі пакуль няма.
Найбольш пацярпелі ад стыхіі Полацкі, Докшыцкі, Лепельскі ды Вушацкі раёны.
Моцныя ветры пашкодзілі электразабесьпячэньне ў 3188 населеных пунктах Віцебшчыны. На 16-ую гадзіну вечара адноўлена падача электраэнэргіі ў толькі ў 950 з іх, у тым ліку ў райцэнтры Талачын, дзе без электрычнасьці быў заставаўся мясцовы шпіталь.
У аблвыканкаме прайшло супольнае пасяджэньне кіраўніцтва вобласьці і службаў МНС, на абмяркоўваліся ня толькі наступствы адключэньня электраэнэргіі, але й маштабы шкоды, нанесенай сельскай гаспадарцы. Па вобласьці выпала амаль месячная норма дажджоў, і ў выніку на палетках паляглі 53% зерневых і 80% ільну.
Сыноптыкі гавораць, што ўраган на Віцебшчыне яшчэ не спыніўся: штармавога ветру да 20-25 м/с яшчэ чакаюць на паўночным захадзе вобласьці – у Браслаўскім ды Верхнядзьвінскім раёнах.