Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 10 жніўня.
“Голас Беларуса”, 1925 год. Працягвае сачыць за падзеямі вакол зачыненай Люцынскай беларускай гімназіі:
“Адказу ад гр. Прэзыдэнта Дзяржавы і Старшыні Рады Міністраў усё яшчэ німа. Каб не траціць часу, Т-ва “Беларуская Хата” і Школьная Рада гімназіі зьвярнуліся да Міністра Асьветы з просьбаю аб дазволе ліквідаванае дзяржаўнае гімназіі адчыніць прыватную беларускую гімназію, як гэта было ў 1922—23 годзе, калі працавала прыватная беларуская гімназія Т-ва “Бацькаўшчына”.
“Беларуская крыніца”, 1935 год. Паведамляецца з Савецкай Беларусі:
“Згодна з пастановай ЦК КП(б)Б і СНК БССР ажыцьцяўляецца выданьне Беларускай Савецкай Энцыклапэдыі… Беларуская Савецкая Энцыклапэдыя, як кажа сакратар ЦК КП(б)Б Гікала, ёсьць “вельмі важнай справай; ёсьць яна адным з важных сродкаў прапаганды ведаў, пабудаваных на аснове марксоўска-ленінскага комуністычнага сьветапагляду, — будзе зброяй у барацьбе за бальшавіцкі соцыялізм”. А калі так, дык Бел. Сав. Энцыклапэдыя будзе далёкай ад вымогаў эўрапэйскай навукі”.
“Народная воля”, 1995 год. Валянцін Голубеў пад загалоўкам “У смерць апазіцыі не веру” згадвае Вярхоўны Савет:
“Варта было б пачаць хаця б з таго, як “таварыш” Лагір не змог правесці першае пасяджэнне сесіі па сцэнарыю, зацверджанаму ў ЦК. Потым адзін за другім зніклі з авальнай залы камуністычныя сімвалы — велізарная галава Леніна, БССРаўскі сцяг. Бел-чырвона-белы сцяг упершыню ў залу ўнеслі дэпутаты Кавалёнак і Лукашэнка, яго падаравалі ім дэманстранты з плошчы Незалежнасці. Потым у зале з’явілася прэзыдэнцкая трыбуна, і калі я яе ўпершыню ўбачыў, то нібыта сфатаграфаваў той момант назаўсёды. Потым за ёй з’явіліся ранейшыя колеры…”