RFE/RL Хто вінаваты ў канфлікце вакол Саюзу палякаў Беларусі, які выйшаў на міждзяржаўны ўзровень? Наколькі карэктнымі зьяўляюцца выступы дзяржаўных мэдыяў наконт сэпаратысцкіх памкненьняў часткі беларускіх палякаў? У якой ступені цяперашні канфлікт зьвязаны з пазыцыяй Злучаных Штатаў? Як можа і як павінна вырашацца цяперашняе супрацьстаяньне?
На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” вядуць дыскусію старшыня партыі Беларускі Народны Фронт Вінцук Вячорка, супрацоўнік амэрыканскага Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі Віталь Сіліцкі і галоўны рэдактар газэты "Советская Белоруссия" Павал Якубовіч. (Чытаць поўны тэкст перадачы)